«Я НАРАД3ІЎСЯ Ў ВЁСЦЫ БУДЗІШЧА…”
/Да дня памяці В.В.Карпечанка, паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі/
Зала ўпрыгожана кветкамі, аформлена выстава «Я- родам з Будзішча…».
Чыт.1. «ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ»
I кожны раз, калі здалёку Я прыязджаю ў родны край, Ці ў сцюжу зімнюю, ці ў спёку У душы маёй квітнее май. Жыццё ў мяне i лёс адзіны I з гэтым небам, i зямлёй. Дзяцінства мілага карціны Ўстаюць жывыя прада мной. Тут мне спявалі калыханку, Тут я зpaбiў свой першы крок, Тут залатым асеннім ранкам Званок паклікаў на ўрок. Адсюль пасля ў салдацкіх ботах Прайшоў дарогамі вайны, Каб над Радзімай сцяг свабоды Палаў у гордай вышыні. Мне ўсё тут роднае такое: I спеў дзяўчат, i птушак хор, I луг квяцісты за ракою, I бронзавы сунічны бор. I вось таму душой усёю, Часцінкай кожнаю сваей З’яднаўся, зліўся назаўсёды, Зямля, бацькоўская, з табой.
Вяд.1. Мы вітаем нашых гасцей i аматараў паэзіі! Сённяшняя сустрэча прысвячаецца знакамітаму нашаму земляку- паэту з в.Будзішча Чачэрскага раёна- Васілю Васіьевічу Карпечанка.
Вяд. 2. Нехта з вядомых людзей сказаў, што каб зразумець сапраўдны
талент, трэба наведаць тую зямлю, пакаштаваць вадзіцы з той крынічкі, што ўспаіла яго, прайсціся сцяжынкамі, што збегаў басанож гэты чалавек. Давайце разам зробім такі невялікі экскурс па жыццёвых сцяжынках нашага паэта. А болей яскравым зрабіць гэта падарожжа дапаможа паэзія В.Карпечанкі. Адзін са cвaix зборнікаў ён так i назваў «Я родам з Будзішча».
Чыт. 2. » Я РОДАМ 3 БУДЗІШЧА »
Я нарадзіўся ў вёсцы Будзішча, Калі сцюдзёны вецер дзьме, Там дзве рэспублікі прабудзяцца, Як певень ранкам запяе. Там, за Каўпітаю- рачулкай- Расія, родная сястра.
Адтуль чырвонаю карункаю Штодзень займаецца зара. Там скрозь бярэзнікі- асіннікі На ўзлесках- волаты- дубы. Грыбоў там, хоць касі касілкаю, А ягад- граблямі грабі. Там сосны ў неба мкнуцца мачтамі I елкі з iмi за адно. Там не астыла ласка матчына Там слова роднае чутно. Я — сын Маланнін, родам з Будзішча, Я ўсё там збегаў басанож. Спытайцеся, калі там будзеце, I вы пачуеце: «Ну, нёж!».
Вяд.1. Бацькі Васіля Baciльевіча былі простымі вясковымі сялянамі. Менавіта ад сваёй матулі ён yпiтaў з малаком любоў да роднай мовы, ад яе пачуў першыя калыханкі. Доўгімі вясковымі вечарамі разам з старэйшымі сёстрамі i малодшым братам слухаў матуліны спевы. Матчына хата — няма нічога лепей у свеце за яе.
/Урывак з пісьма маці «Матчына хата»/
Чыт. 1. Матчына хата — весняй песні звон, Матчына свята — наш салодкі сон, Матчына слова — срэбраная ніць, Матчына мова — чысціня крыніц. Матчына ласка — сэрца цеплыня, Матчына казка — мараў вышыня. Матчыны ночы — радасць i цяпло,
Матчыны вочы — нашых душ святло…
Вяд. 1 Ёсць у творах Васіля Карпечанкі i верш — успамін пра бацьку. Ён быў простым вясковым конюхам пасля вайны. JIюбіў працу ў полі. JIюбіў cвaix дзяцей. Ён ціха памёр, як i ціха жыў.
Чыт.2. » СЛОВА ПРА БАЦЬКУ »
Ён сэрцам жыў. I pyкi склаў ён, Ад яго,
Ад сэрца простага свайго. Ён конюх быў I коней так любіў, Што аба многім На зямлі забыў. Ён працу так любіў, Што ў ёй шчаслівы , Аб сабе забыў. I верны конь Праз цень густых бяроз Яго навечна На начлег адвёз.
Вяд. 2. Наш зямляк — Васіль Карпечанка пісаў свае вершаваныя i празаічныя творы на роднай беларускай мове, якую атрымаў у спадчыну ад бацькоў. Ён ніколі не здрадзіў роднаму слову.
/Урывак з верша «Яе вялікасць мова»/.
Чыт.1. Роднае слова, як сонца ў хаце,
Як сэрца біццё.
Родная мова, як родная маці —
Адна на жыццё.
Светлае свята i клопатны будзень —
Яна для мяне.
Шчасцем i радасцю поўняцца грудзі,
Як чую яе.
Вяд. 1. «…Паэзія. В.Карпечанкі моцнымі каранямі ўваходзіць у беларускую глебу. Яна — сардэчна, велічна, як сама Беларусь…». Гэтыя словы пра нашага земляка выказаў арганізатар фестывалю «Беларускі шлягер»- вядомы беларускі кампазітар Уладзімір Брайлоўскі.
Вяд.2. Думкі пра родны бацькоўскі кут, родную Беларусь, яе народ-галоўная тэма паэзіі нашага земляка. У маладосці ён шмат падарожнічаў, бываў у розных канцах свету, але лепш Бацькаўшчыны, яе зямлі i неба, ён не сустрэў нідзе. Падцверджанне таму — яго верш «Пад небам Бацькаўшчыны».
Чыт.2. Пад небам Бацькаўшчыны мілай
У ззяні сонца, бляску зор Я набіраўся моцы, сілы, 3 дзівосных яваў ткаў узор. Жыццё ўяўлялася мне казкай, На крылах мар удалеч плыў, Здавалася, што шчасця краску Я адшукаў, а не прысніў. Кружыла радасць белым роем, Цвілі за вёскаю сады… Ды расплыліся раптам мpoi, Нібы туман, нібыта дым. Запаланілі неба хмары На самым на пачатку дня, Агнём успыхнулі абшары- Прыйшла бяда, прыйшла вайна… Адгрукаталі пушкі громам… Прыйшоў спакой у родны край. Вярнуўся з фронту я да дому, Была вясна, быў светлы май. Краіне прагнуў абнаўлення, 3 ей раздзяляў нялёгкі лёс I ад цяжкіх пакут збавення Пpaciў, маліў я ў нябёс. Стамляўся, падаў у дарозе, Калені бiў аб валуны. Не дай, о міласцівы Божа, Каб свет склявалі груганы.
Вяд. 2. Дзяцінства… Успаміны аб гэтай радаснай пары светлым праменьчыкам асвятляе творчасць аўтара.
Чыт.1. » У МАЛЕНСТВЕ » У маленстве я любіў збіраць , Як жар паспелыя суніцы. Мне тая мілая пара Па сёння казкай дзіўнай сніцца. Бывала, толькі як зара, Па небе пырскне пазалотай,- У лес шыбуем са двара, Прагнаўшы сон свой i ляноту. Бяжым сцяжынкай, а наўкруг- Палі жытоў, палі пшаніцы, У сіняве пяе жаўрук, Павісшы быццам бы на ніці. Ныраем у лясны мaciў, I на сунічны пляц кipyeм. I колькі спрыту, колькі сіл — Адзін перад адным шчыруем. Пакуль праменні таўшчыню Зяленых шараў прабівалі,- Усе ў пасудзіну сваю Да верху ягад набіралі, Ішлі шчаслівыя дамоў, Вады папіўшы ў крыніцы. Назаўтра раніцаю зноў
Гурбою 6eглi па суніцы.
Вяд. 1. Але, на жаль гады маленства заканчваюцца. Не думаў — не гадаў малы Васілёк, што калі вырасце — стане вялікім чалавекам, што праз гады стане членам Саюза пісьменнікаў Беларусі аўтарам шматлікіх кнiг. А пакуль рос, набіраўся розуму. У сваёй роднай вёсцы ён закончыў школу. 3 ахвотаю вучыўся юнак. Пасля заканчэння паступае ў Нова-Беліцкі леса-тэхнікум. Але вайна парушыла ўсе юнацкія мары.
Чыт. 2. «ВАЙНА УСЁ ЗН1ШЧЫЛА ЎШЧЭНТ» Вайна ўсё знішчыла ўшчэнт: Hi хат, нi дрэў, нi ветрака… I толькі, як цякла, цячэ У лугах знявечаных рака. Стаіць на беразе салдат, Сляза пячэ яму шчаку. Загінуў бацька тут i брат, I маці кінулі ў раку. Застыў на беразе баец. Сціскае сэрца востры боль, Кляне баец, кляне свінец, Што людзям боль нясе з сабой. А ў небе спевы жаўрука Звіняць, як срэбраны званок. Цячэ рака, шуміць рака, I песня чуецца здалёк.
Вяд.2. Васіль Карпечанка быў прызваны на вайсковую службу i прайшоў дарогамі вайны ад першага дня — да апошняга, як кажуць, ад званка — да званка. У час вайны быў тройчы паранены. Маў урадавыя ўзнагароды: ордэны I і III ступеняў Айчыннай вайны, шматлікія медалі. Нягледзячы нi на што, ён перажыў усе нястачы, пякельны шквал i ліхалецце. Салдат дажыў да Перамогі. А многія яго сябры — не вярнуліся…
Чыт. 1. «АБЕЛ1СКГ” Ля да рог узышлі абеліскі, Ля дарог пахаваны сыны, Іх чакаюць далека i блізка, Толькі iм не вярнуцца з вайны. Не закончыць атаку iм тую, Што блакіт абярнула нябёс, Ім паслала пасцель залатую Тая восень з лісточкаў бяроз. Ля дарог узышлі абеліскі
Над упаўшымі ў годы вайны Па — над iмi схіляецца нізка Квецень белая кожнай вясны. Ля дарог, як сыны, абеліскі! Сцерагуць нашы мірныя сны. А матулі здалёку i зблізку Усё чакаюць сыночка з вайны.
Вяд.1. Адгрымелі пераможныя салюты. Былы салдат вярнуўся да мірнага жыцця. Заканчвае спачатку педвучылішча ў Гомелі, а затым — атрымоўвае вышэйшую адукацыю ў Магілёве. 3 1959 па 1986 гады ён працуе дырэктарам у адной са школ на Магілёўшчыне. Выкладае родную мову i літаратуру. Тут ён сустрэў сваё каханне. Гэта ёй — будучай жонцы — Васіль Васільевіч прысвячаў лірычныя радкі, а пасля яны былі перакладзены на музыку.
Чыт.2. «ГАЛЯ» Пад шацёр зялёны гаю Прыдзем мы на схіле дня, I да ранку будзем, Галя, Слухаць пecнi салаўя Галя, Галя, дарагая, Ты — душы маёй святло, Ты — жыцця майго крыніца, Што вясёлкай расцвіло. Галя, Галя, дарагая, Зорка ясная мая! Аніхто так не кахае, Як цябе кахаю я. Морак ночы неабдымнай Пылкім сэрцам асвячу, I цябе ў свае абдымкі, Як царэўну заключу. Узвядзём хрустальны церам I закрыем на замок, Каб ніхто ў свеце цэлым У яго зайсці не змог.
Вяд.2. «…Паэзія В.Карпечанка мае цудоўную асаблівасць. Яна вельмі песенная… А гэта — паказчык высокага ўзроўню паэта, бо пісаць так — не кожнаму дадзена. І, дзякуй Богу, што аўтар так мудра i пранікнёна ўспрымае сэрцам наша жыццё, а душа яго так хораша i гучна спявае». Такія цёплыя словы пра нашага паэта — земляка выказаў кампазітар Мікалай Яцкоў. У ix творчым саюзе нарадзілася шмат песень, сярод якіх песня «Беларусі’
Чыт. 1. «БЕЛАРУСІ” Зямля любімай Беларусі — Калыска Сожа i Дняпра. Твар загарэлы, локан русы, Pacii родная сястра. Зямля любімай Беларусі Дзяцінства светлага куток. Табой адною ганаруся, Табе адной пляту вянок. Душа, як песня. Смех іскрысты, Гаворка — срэбраны ручэй. Твой погляд ясны, прамяністы — За сонца майскага ярчэй. Стаяць лясы твае сцяною Навокал рэчак i азёр. Звон бронзавы палёў жытнёвых Ад краю ў край плыве да зор.
Вяд.1. Васіль Васільевіч тонка адчувае чужы боль. Мы бачым гэта па назве яго вершаванага зборніка «Боль». Усімі клетачкамі сваёй душы аўтар спачувае сваім землякам — будзішчанам, якія жывуць у чарнобыльскай зоне. Яму блізкія ix праблемы.
Чыт.2. «Я КРЫЧУ Ў АДЧАІ” Будзішчане мае, будзішчане, Дарагія мае землякі! Вы павысахлi з гора, як зданні, Пасагнуліся, нiбы кpyкi. Колькі вам у жыцці давялося Галадаць,замярзаць, бачыць страх! Колькі поту i слёз пралілося На палях, на лугах, у лясах! Колькі вам давялося пабачыць, Перажыць усяго за гады! Колькі сіл i здароўя пaтpaціць, Каб пазбыцца нястачы, бяды! Ды дарэмна былі намаганні — Не прыходзіў дастатак да вас. Вас усё рабавалі дазвання: I раён, i Савет, i калгас. У трыццатыя з голаду пухлі, Елі бульбу гнілую, траву, Ад хваробаў i слеплі, i глухлі, Смерць дачасна вас клала ў труну.
Баранілі вы мужна Айчыну,
Быў крывавым, цярністым ваш шлях.
Можа, кожны з вас трэці канчыну
Той часінай знайшоў у баях.
А сягоння вас цэзій па свеце
Параскідаў, нібы ўраган.
У дамах вашых вокны аслеплі,
Па — над вёскаю кружыць груган.
Не распраміцца вам аніколі
Да апошняга вашага дня.
3 незагойным Чарнобыльскім болем
Вас навекі прытуліць зямля.
Будзішчане мае, будзішчане,
Дарагія мае землякі!
Я ў неба крычу ў адчаі:
— За якія гpaxi, за якія гpaxi,-
Лёс такі!
Вяд.2. Баліць душа ў нашага земляка- ветэрана вайны за нядбайнасць i безгаспадарчасць, ён шкадуе абездоленых i хворых. У cваім вершы «Час» ён прызывае «дружна ударыць у лоб» па yciм, што нам шкодзіць.
…Зямля насычана крывёю
А люд спіртным напоем.
Ніхто не дбае галавой
Аб усенароднай долі.
Хапае — кожны для сябе,
Хапае, колькі можа.
Куды нас прагнасць завядзе?
О, Усемагутны Божа!
У грахах заблыталіся ўсе,
Як мyxi, у павуціне,
Дык хто ж збавенне прынясе
Спакутанай Айчыне?!
Вяд. 1. Жыццё пражыць- не поле перайсці. В.В.Карпечанка пражыў доўгае, яскравае жыццё. Асобныя моманты яго — адлюстраваны ў багатай літаратурнай спадчыне.
Літаратура:
1. Карпечанка, В. Боль / В. Карпеченка. – Магілёў: Магілёў. абл. тыпаграфія, 1998. – 91 с.
2. Карпечанка, В. Назаўсёды : зборнік вершаў / В.Карпечанка. – УПКП Магілёў. абл. узбуйненная друкарня, 2002 .- 168 с.
3. Карпечанка, В. Толькі з табою: песні / В. Карпечанка, муз. рэд. А.Б. Халімановіч. – Магілёў: Магілёў. абл. тыпаграфія, 1998. – 67 с.
Складальнік:
«УСПОМНЮ ПАЛЕССЕ СВАЁ»
/Вечар — успамін, прысвечаны М. Болсуну,
журналісту, паэту, земляку/
В.1 Добры вечар! В.2 Добры вечар, дарагія сябры!
В.1 Сення мы сабраліся, каб сустрэцца з цікавым чалавекам, талент якога ўзгадавала наша родная зямля.
Чыт. /Верш «Родная зямля»/
В.2 Здаецца, што чалавеку да шчасця патрэбна так многа. Але
колькі б чалавек не меў, яму заўсёды думаецца, што гэтага
мала. Праходзяць гады і мы пачынаем разумець, што
галоўнае ў жыцці- гэта дарагі, мілы сэрцу родны кут,
сям’я, любоў да блізкіх.
В.1 I даражэй за гэта няма нічога на свеце!
Чыт. Чачэрскі край! Шапчу бясконца
Прызнанне шчырае: люблю
Усіх землякоў, жыццё пад сонцам
І продкаў вечную зямлю.
В.2 Дык хто ён герой нашай сустрэчы? В.1 Чалавек таленавіты з чулай, паэтычнай, пяшчотнай
душой- наш зямляк Міхась Міхайлавіч Болсун.
В.2 Лёсам яму было наканавана нарадзіцца ў вёсны Балсуны
Чачэрскага раёна ў сялянскай сям’і.
В.1 У свой час скончыў Палескую сярэднюю школу, Гомельскі
дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны, аддзяленне
журналістыкі Мінскай ВПШ.
В.2 Працаваў рабочым саўгаса на Украіне, загадчыкам сельскай
бібліятэкі, настаўкам у вёсцы Палессе.
В.1 На журналісцкай працы- з 1965 года. Плённа працаваў у
Чачэрскай раённай газеце «Трыбуна камунізму» на
пасадах літаратурнага супрацоўніка, загадчыка-аддзела,
адказнага сакратара рэдакцыі, намесніка рэдактара.
В.2 Сем гадоў узначальваў рэдакцыйны калектыў Буда-
Кашалёўскай газеты «Авангард». Сямнаццаць гадоў быў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага
абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Саюза журналістаў
Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Зараз жыве ў Гомелі.
В.1 Я думаю, што пара запрасіць на сцэну самаго паэта.
/Выступленне Міхася Болсуна/
В.2 Прыміце прывітанне ад роднай зямлі, якая ўзгадавала
Вас, акрыліла дабрынёю, імкненнем да самага высокага
ў жыцці.
В.1. /Выступленне народнага ансамбля «Палесачка»вёскі
Палессе, кіраўнік У.Кастэнка /
В.2 Зямля помніць, хто жыў на ёй і што рабіў. Калі дзеці
запамятаюць справы бацькоў сваіх і дзядоў, то зямля
напомніць.
В.1 У Палессі маім так цудоўна жывецца, Гэткай вёскі няма, мне здаецца! Вёска-радасць, матуля, цуд мой, Застаюся — навек я з табой.
/Гучыць «Песня пра Палессе», музыка У.Кастэнкі, словы М.Болсуна/
Складальнік: Н.Ф.Патапава,
бібліятэкар Палескай сельскай бібліятэкі
УСЯ МАЯ ЛЮБОЎ – РОДНАМУ КРАЮ
/юбілейная вечарына, прысвечаная 90-годзю з д.н. Л. Гаўрылава/
/Голас за кулісамі./ Вся любовь – родному краю,
И за то, что я прожить успел…
А пока я жив – тому порука – песня
Будет петь, любить спешить…
Буду рад, если отдам я другу
Ласку сердца и тепло души.
/Музычны нумар./
1 ВЯДУЧЫ. Добры дзень, паважаныя сябры!
2 ВЯДУЧЫ. Добры дзень усім, хто прышоў на юбілейную вечарыну, прысвечаную паэту-зямляку Леаніду Гаўрылаву.
1 ВЯДУЧЫ. Памяць – гэта, несумненна, самае дарагое што ёсць у чалавека. Яна непадуладная часу
2 ВЯДУЧЫ. Наадварот, чым больш аддаляюцца ад нас тыя ці іншыя падзеі, тым больш велічнымі робяцца іх сэнс і вага.
1 ВЯДУЧЫ. Чачэршчына. Наша маленькая радзіма! Край непаўторны сваёй ціхай, някідкай прыгажосцю. Колькі знакамітых людзей нарадзіла і натхніла наша зямля!
2 ВЯДУЧЫ. Вёска Бэрдыж — звычайны населены пункт раёна. 2 лютага 1918 года ў гэтым мястэчку ў сям’і рабочага сезонніка нарадзіўся Леанід Гаўрылаў, чалавек незвычайнага таленту і лёсу.
1 ВЯДУЧЫ. Пасля заканчэння сярэдняй школы, ён паступіў ў Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Але прызванне было зусім не тут. У сэрца настойліва стукала яе вялікасць паэзія.
2 ВЯДУЧЫ. У 1935 годзе ў альманаху “Аднагодкі” быў надрукаваны яго першы верш “Рыбакі”. Яна, паэзія, і змусіла хлопца ў 1936 годзе перавесціся на літаратурны факультэт Гомельскага педінстытута.
1 ВЯДУЧЫ. Адразу ж брала ў палон майстэрства: круты, энергічны рытм, нечакана звонкая рыфма, выразнасць малюнка, свежае слова.
1 ЧЫТАЛЬНІК. /Верш “Сож”/
2 ВЯДУЧЫ. У 1940 годзе інстытут быў скончаны, і тут жа маладога паэта прызываюць у Чырвоную Армію. Кастусь Кірэенка цёпла пісаў аб ім у сваіх выступленнях:
1 ВЯДУЧЫ. “Ён любіў усякую працу – ці прачытаць лекцыю для школьнікаў, ці пайсці на суботнік па азеляненні горада, ці дапамагчы калгасу арганізаваць бібліятэку. У літаратурным гуртку, які некаторы час працаваў ў Гомелі пры бібліятэцы імя Герцына, ён таксама быў першым ініцыятарам і не дзіва, што потым у арміі ён стаў любімым сябрам байцоў,- яго вершы, прасякнутыя ўпэўненасцю маладосці, мелі сярод іх заслужаны поспех.”
2 ЧЫТАЛЬНІК. /Верш “Цішыня./
2 ВЯДУЧЫ. Ціхі па натуры, лірычны паэт Гаўрылаў прадчуваў тыя грозныя навальніцы, што чакалі яго наперадзе, і смела ішоў ім насустрач.
1 ВЯДУЧЫ. Юнак Леанід служыў паблізу заходняй граніцы ў танкавым палку механікам-вадзіцелем. Там і застала паэта вайна. Леанід Гаўрылаў зажыва згарэў у танку ва ўзросце 23 год.
2 ВЯДУЧЫ. Пазней, калі адгрымелі залпы Вялікай Айчыннай вайны, сябры паэта сабралі творы Леаніда Гаўрылава і выдалі кніжку “Вернасць”.
1 ВЯДУЧЫ. Як аддана любіць паэт сваю Радзіму, Бацькаўшчыну! Гэта заўжды адчуваецца ў яго вершах. А вершы – гэта музыка душы паэта, яго самыя шчырыя пачуцці.
3 ЧЫТАЛЬНІК. /Верш “Запахнуць ноччу духавітай травы”/
1 ВЯДУЧЫ. Я перад вамі з памяццю сваёй.
Аднаму мне бывае цяжка з ёй
Ідзе яна за мною, след у след,
Ідзе за мною многа зім і лет.
2 ВЯДУЧЫ Мне часам груз яе не паплячы.
Не знаю часам, як ёй памагчы.
Я мушу падзяліцца з вамі ёй.
Я перад вамі з памяццю сваёй…
1 ВЯДУЧЫ. На нашым мерапрыемстве прысутнічаюць: Антаніна Рыгораўна Груша-Гаўрылава, малодшая сястра Леаніда Гаўрылава.
2 ВЯДУЧЫ. Ніна Васільеўна Адарчанка, дваюродная сястра Леаніда Гаўрылава
1 ВЯДУЧЫ. Васіль Васілеевіч Гаўрылаў, дваюродны брат паэта
Запрашаем усіх Вас, пад громкія апладысменты залы, падняцца на сцэну.
2 ВЯДУЧЫ. Вялікі дзякуй вам, паважаныя нашы госці! Шчасця, поспехаў вам кожны дзень! Хай у вашым жыцці будзе больш святаў, якія ўпрыгожваюць яго, робяць жыццё натхнённым.
1 ВЯДУЧЫ. Прыміце музычны нумар у выкананні _________________________________.
2 ВЯДУЧЫ. Узнёсла і ўпэўнена гучыць паэзія мясцовых аўтараў
На сцэну запрашаецца Марына Іванова, паэт – аматар, бібліятэкар Бяляеўскай сельскай бібліятэкі
/Выступленне./
/Словы за кулісамі/: Няхай красуюць шчырасць і любоў.
Натхняюць да краёў і паверх краю.
І песня пранікнённа ўзрастае.
З гуманных самых і спагадных слоў.
/Музычныя нумары./
1 ВЯДУЧЫ. Вельмі прыемна, што высокае імя славутага земляка прысвоена Камуна — Ленінскай базавай школе.
2 ВЯДУЧЫ. У раённай бібліятэцы сабраны значны матэрыял аб Гаўрылаве, які размешчаны ў гісторыка-краязнаўчым кутку.
1 ВЯДУЧЫ. Леанід Гаўрылаў… Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца 23 гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа –закончыў.
2 ВЯДУЧЫ. Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лёс: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя сэрцы людскія. Імя паэта стала адным з самых дарагіх у памяці ўдзячных нашчадкаў.
1 ВЯДУЧЫ. На гэтай аптэмістычнай ноце мы заканчваем мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Леаніда Гаўрылава.
2 ВЯДУЧЫ. Дзякуй за ўвагу!