Беларускаму слову гучаць

( свята да Дня беларускага пісьменства)

Вядучы 1. Добры дзень, паважаныя сябры!

Вядучы 2. Шчырае прывітанне вам, беларусы!

Вядучы 1. Мы рады вітаць вас усіх на свяце беларускага пісьменства!

Вядучы 2. Мы сардэчна віншуем усіх вучняў і настаўнікаў з Днём ведаў!

Вядучы 1. Для кожнага жыхара першая нядзеля верасня- асаблівая, святочная. У шумлівыя спантанныя размовы школьнікаў уключаецца важкае, выверанае стагоддзямі, поўнае мудрасці і стваральнай энергіі Роднае слова. Менавіта ў гэты дзень у нашай рэспубліцы, пачынаючы 3 1994 года, адзначаецца Свята Беларускага пісьменства.

Вядучы 2.  Гэтай повязі кроўнай, якой мы прывязаны

                   Да бацькоўскай зямлі- не парвуць, не растурзаюць

                   Аніякія буры- вятры непрыязныя,-

                   Нашы сэрцы ад іх толькі больш загартуюцца.

Вядучы 1. Дзень беларускага пісьменства – дзяржаўнае свята, якое мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ушанаванне продкаў-асветнікаў, жыццё якіх было прысвечана развіццю і памнажэнню духоўнага багацця нашага народа, сучасных творцаў роднага слова, якія захоўваюць слаўныя традыцыі беларускай пісьменнасці.

Вядучы 2. Гісторыя свята пісьменства мае добрую традыцыю- праводзіцца ў розных гарадах Беларусі, звязаных з асветай і адраджэннем пісьменства. Нагадаем, што свята адзначаецца у нашай краіне ў двадцаты раз. Упершыню яго святкаванне адбылося у старажытным Полацку. Сёлета  горад Шчучын ўганараваны быць сталіцай свята. Горад, дзе перапляталіся гісторыя і сучаснасць.  Яно сабярэ шмат аматараў і класікаў беларускага пісьменства, культуры нашага народа.

Вядучы 1. Каменныя і гліняныя пліты, дошчачкі, бяроста, тканіна, папірус, пергамент, папера… Якім жа доўгім і складаным быў шлях да пісьменнасці! Прынята лічыць, што пачатак яму быў пакладзены каля шасці тысяч гадоў таму, прыкладна, у чацвёртым тысячагоддзі да нашай эры. Кніга ж на Беларусі з’явілася ў X стагоддзі, разам з хрысціянствам.

Вядучы 2. Першапачатковы падмурак беларускага пісьменства заклалі яшчэ ў далёкі 863 год браты Кірыл і Мяфодзій, склаўшы новы кірылічны алфавіт. Гэты факт српыяў прыняццю славянамі і пераклад святых тэкстаў на славянскія мовы. На Беларусі засталося  няшмат помнікаў пісьменнасці, большасць з іх- унікальныя рэчы. Таму, кожны беларус павінен ганарыцца сваёй спадчынай, самабытнай культурай.

Вядучы 1. Чалавек і час. Імгненне і бясконцасць. Сучаснасць і гісторыя. Мы ганарымся слаўнай гісторыяй нашага пісьменства, бо кожны куточак Беларусі звязаны з высокай духоўнасцю чалавека, з кнігаю, са Словам. І як тут не ўспомніць крылатае выказванне з Бібліі – Кнігі ўсіх кніг – “Спачатку было слова…”.

Вядучы 2.

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

                                            Я. Колас

Вядучы 1. А зараз  у  выканні ________________________________________ для вас у падарунак гучыць музычны нумар

Вядучы 2. Сапраўды, хто мы без песні, без казкі, што мама распавядае зімовымі ці летнімі вечарамі, без роднага слова? І гэтае Слова неслі ў народ сусветна вядомыя імёны, якія  сёння мы вымаўляем з вялікім гонарам.

Вядучы 1. Ёфрасіння Полацкая- унучка славутага полацкага князя  Усяслава Чарадзея. Без гэтага імя немагчыма уявіць не толькі духоўнае жыццё на ўсходнеславянскіх землях у 12 стагоддзях, але  ўсю шмятвяковую гісторыю.

Вядучы 2. Яна пражыла вялікае, асветленае высакароднай ідэяй служэння народу жыццё. Цяпер можна толькі здагадвацца, колькі кніг з майстэрняў Ефрасінні разыйшлося па Полыччыне, колькі вучняў скончыла яе школы і да якога часу існавалі тыя школы пры манастыры.

Вядучы 1. Князёўна, ігумення, настаўніца выдатная асветніца, святая Ефрасіння пакінула пасля сябе вечную памяць у душы народа. Можа, дзякуючы ёй наш беларускі народ, нягледзычя на ўсе выпрабаванні і цяжкасці, што дасылае яму час, застаецца ў большасці сваёй дружалюбным, цярплівым і чулым да чужой бяды.

Вядучы 2.  Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока,

                  Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, як зорка…

                  Мове, адзінай дзяржаве

                   Шчэ толькі злучацца-

                   Свет на прыняў як народ

                   Па адной палачанцы

                                         / Д.Бічэль- Загнетава/

Вядучы 1.Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,

                 Аб горадзе Полацку слава ішла,-

                Друкар там выдатны Георгій Скарына,

                Што зоры, раскінуў па роднай краіне

                Крыштальныя словы навукі- святла…

Вядучы 2.  Францыск Скарына- выдатны беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменнік эпохі Адраджэння.

Вядучы 1.Прыйшоў да нас з аддаленых абацтваў

                Вучоны, але бедны чалавек

                Хоць мае званне доктара мастацтваў,

                Ён зведаў і нішчымніцу і здзек.     

Вядучы 2.  Францыск Скарына быў з тых першых, хто, кажучы сучаснымі словамі, стварыў стартавую пляцоўку для рыўка чалавецтва ў ягоную неабсяжную будучыню.

Вядучы 1. Гонарам і славай Полацка з’яўляецца беларускі і рускі асветнік, царкоўня і грамадскі дзеяч, паэт, драматург, прапаведнік, публіцыст Самуіл Емельянавіч, вядомы ў гісторыі культуры і літаратуры як Сімяон Полацкі.

Вядучы 2. Менавіта па назве свайго роднага горада атрымаў ён у маскве прозвішча Полацкі, праславіўшы яшчэ раз сваёй літаратурнай творчасцю і асветніцкай дзейнасцю старажытны беларускі горад.

Вядучы 1.Цені блукаюць у змрочных дварах,

               Бруд і адчай, адзінота і голад….

               Што ты нам пішаш маўклівы манах,

               Што для радзімы пратрубіць твой голас.

                                               / Н.Гальпяровіч/

Вядучы 2. Сімяон Полацкі усведамляў сябе  пісьменнікам беларускім і літаратурную дзейнасць пачынаў      з вершаў на роднай мове. Паэт не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года Маскву абляцела вестка пра ягоную смерць.

Вядучы 1. Развітаўся з гэтым светам Сімяон у яснай свядомасці, загадзя пакінуўшы запавет, які сведчыць, што апошнія дні жыцця ён шмат думаў пра Беларусь. Ягоная магіла не захавалася, але ён стварыў сабе вечны помнік у людской памяці.

Вядучы 2. Ён апярэджваў сваіх учаснікаў на некалькі стагоддзяў. Ён, нібы легендарны  Данка, аддаваў сваё сэрца людзям. Ён быў вялікі і недасягальны, яму верылі і яго не разумелі, яго узносілі і ненавідзелі, друкавалі ягоныя кнігі і кідалі іх у полымя, ён амаль усё свядомае жыццё быў з  Богам, а на сконе яго адмаўляў яму і слаў праклёны. Можна згадаць яшчэ і іншыя высновы пра гэтага выдатнага сына Беларусі- Сымона Буднага.

Вядучы 1. … Цяжка сёння дакладна вызначыць, калі нарадзіўся, калі ўзышла зорка на небасхіле гэтага дзеяча культуры і асветніцтва, рэфарматара і прапаведніка, літаратара і красамоўцы, філосафа і палеміста, мовазнаўцы і перакладчыка.

Вядучы 2. Вядома толькі, што родам ён з вельмі беднай шляхты. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце на факультэце свабодных мастацтваў, у які паступіў у 1544 годзе, потым вучыўся ў Італіі і Швейцарыі. Грунтоўна вывучаў гісторыю, філасофію, літаратуру і багаслоўе.

Вядучы 1. Сымон Будны валодаў энцыклапедычнымі ведамі і майстэрствам перакладчыка і ўвайшоў у нашу сучаснасць як своеасаблівы і непаўторны чалавек, які любіў сваю радзіму, сваіх суайчыннікаў. Ужо у тыя часы ён бачыў высакароднасць роднай мовы і, не шкадуючы сіл і моцы сваёй душы, аддаваў ёй усяго сябе.

Вядучы 2. Пайшоў у іншы свет сымон Будны ў мястэчку Вішнева 13 студзеня 1593 года. Вялікі шлях  прайшоў ён ад шчырай веры ў Бога да яго аднаўлення. Ягонае жыццё- гэта веды і самаадданная прапаганда іх. Вось у чым веліч нашага падзвіжніка.

Вядучы 1. Мінула больш 400 год, як няма Сымона Буднага, але святло, якое ён запаліў, і сёння не згасае ў нашых сэрцах.

Вядучы 2. Праз гады і вякі- назаўсёды.

              Ва ўсе нашы святы і будні

              Па жыцці крочыць з любым народам

               Сын зямлі беларускае- Будны.

               Адыходзяць і зімы  і вёсны

              Застаецца народ, як аснова

              І жывуць яго словы ўзнёслыя-

               Мова продкаў- славянская мова.

                                                             / В.Шыханцоў/

Вядучы 2. Прыемна, што праз стагоддзі пра родную культуру і пісьменства прымушае нас задумацца вялікі шэраг сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны:

Францішак Багушэвіч, Цётка, Максім Багдановіч, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Максім Танк, Уладзімір Дубоўка, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў – дзесяткі і дзесяткі знакамітых зорак нашай літаратуры.

Гэты славуты род можна доўжыць і доўжыць. Яны ўсе пракладвалі дарогу кнізе, слову.

Колькі цудоўных, апавяданняў, аповесцей, казак, вершаў яны прысвяцілі роднай Беларусі!Слова жыве, а разам з ім жывуць і кнігі.

Вядучы 1: Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў,

                 Што здзіўляў у вяках і здзіўляе нанова.

                 Трапяткое, жывое, як сонца у росах,

                 Несмяротнае, роднае матчына слова.

Вядучы 2: Аб харастве роднай мовы можна гаварыць бясконца. Яна: іскрыстая, нібы сонечныя промні, густая і насычаная, як мёд, што нясе ў соты руплівая пчала, яна звініць быццам крыштальная вада з бацькоўскай крыніцы, быццам цымбалы ў руках майстра.

Вядучы 1:           Наша мова- бярозавік весні,

                            Аскаміт жаўруковае песні,

                           Шум гаёў, пушчы грознае голас,

                           Аскавітай успакоены колас,

                          Матак нашых пяшчоты адвеку,

                          Отмуць- вір у азёрах і рэках,

                          Васілёк сінявокі ў збожжы,

                          Агняцвет нашай сілы, дар Божы.  /Я. Золак/

Вядучы 2: Сёння на нашай сустрэчы ппрысутнічае отец Георгій. Вам слова

(выступленне)

Вядучы 1. Чачэршчына- як разгорнутая кніга. У яе палёў- лясоў пазычыў сілу не адзін дзесятак творчых, таленавітых людзей. Яны пішуць кнігу ўласнай краіны, кожная старонка якой для нас- адкрыццё і ўрок сумленнага служэння слову, адукацыі, нацыянальнай культуры. Праз усё  сённяшняе шматгалоссе новых паэтычных рытмаў, сугучных новаму часу і новым падзеям, як крыштальны звон, прабіваецца строгая музыка вершаў-  Васіля Карпечанкі,Михаила Болсуна, Валянціны Пранкевіч,  Эммы Усціновіч, Галіны Карповіч.

Вядучы 2: А зараз вітаем Галіну Сяргееўну Карповіч. ( прадастаўляецца слова)

Вядучы 1.          Родная слова, як сонца ў хаце

                             Як сэрца біццё.

                             Родная мова, як родная маці-

                             Адна на жыццё.

                             Светлае свята і клопатны будзень-

                             Яна для мяне.

                             Шчасцем і радасцю поўняцца грудзі,

                             Як чую яе.        / В.Карпечанка/

Вядучы 2. Сёння ў нашай краіне працуюць сотні выдавецтваў і друкарняў, выходзяць тысячы кніг і перыядычных выданняў. Традыцыі працягваюцца!

Вядучы 1. Цёплы вераснёўскі дзень… Хвалююць сэрца званы Спаса-Прэабражэнскай царквы. Цячэ, цячэ праз стагоддзі сівы Сож… Які ж ты цудоўны, Чачэрск! Якая ж ты прыгожая, Беларусь! Якія прыгожыя твае людзі! Яны шануюць сваю мову, сваю культуру, сваю багатую спадчыну, сваё роднае Слова. І ў гэтым, відаць, і ёсць галоўны сэнс цудоўнага Дня беларускага пісьменства.

Вядучы 2. Дык шануй, беларус, сваю мову-

                   Гэты скарб наш на вечныя годы;

                   За пашану радзімаму слову

                   Ушануюць нас брацця- народы!

Вядучы 1.  Гісторыя Слова адродзіць.

Ты – мост, па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

Мільгаюць старонкі твае –

І мы размаўляем з вякамі,

І продак да нас дастае

Радкамі, нібыта рукамі. /П. Макаль/

 

Вядучы 2. Са святам вас ўсіх!

Да новых сустрэч!

Вядучы 1. Свята для вас падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі.

     /Выконваюцца музычныя нумары/.

              

“АСУДЖАН Я ЛЮБОЎЮ ПАЖЫЦЦЁВА”
( літаратурны партрэт да 105- годдзя Аркадзя Куляшова, беларускага паэта)

(Зала да мерапрыемства святочна ўпрыгожана . Аформлена кніжная выстава – агляд “Лёс пісьменніка і чалавека”). Падрыхтавана слайд- прэзентацыя па творчасці паэта.
Вяд 1: Добры дзень, прыхільнікі беларускага слова, беларускай слыннай паэзіі. Сёння мы пагаворым аб цудоўным, самабытным паэце Аркадзе Куляшове.
Вяд 2: 6 лютага спаўняецца 105 год з дня нараджэння Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, вядомага беларускага паэта.
Вяд 1: Аркадзь Аляксандравіч нарадзіўся на Магілёўшчыне ў вёсцы Самацеевічы у сям’і сельскіх настаўнікаў. Свет дзяцінства і юнацтва ўвайшоў у паэзію Куляшова рэчкай Бесяддзю і магілёўскай хмаркай, ельнікам і зялёнай дубравай.
Вяд 2: Ёсць на свеце роднае мястэчка,
Там штогод бываюць кірмашы;
Міма школы маленькая рэчка
Без мяне плыве ў цішы.
Вяд 1: Яго бацькі, Кацярына Фамінічна Ратабыльская і Аляксандр Мікалаевіч Куляшоў, былі настаўнікамі, мелі невялічкую бібліятэку і адзіны ў мястэчку грамафон, па якім любілі слухаць рускую і італьянскую оперную класіку.
Вяд 2: Хатняя атмасфера, у якой рос хлопчык, была ўзнёслай. Яе стваралі матсацкае слова і музыка. Праз усё жыццё Куляшоў пранёс любод да паэзіі Лермантава і Пушкіна. Менавіта прыгажосць высокамастацкага слова абудзіла ў васімьгадовым беларускім хлапчуку пачуццё прыгожага і адкрыла яму яго ўласнае прызначэнне.
Вяд 1: Я музу параўняў бы з роднай маці,
Ды слоў для параўнання не стае.
Адна ёсць маці, што як сонца ў хаце.
Хто можа быць радней нам за яе?
Я музу параўняў са сцежкай першай,
Што песню абвяла вакол сяла,
Калі б мяне, з маёю песняй пешай,
Дарогам сцежка не перадала.
Калі б дарогі гэту эстафету
З рук палявых не аддалі шляхам,
Шляхі- чыгунцы, а чыгунка- свету.
Якое музе параўнанне дам ?
Яна не маці, не дарога ў свеце,
А доля, з вечнай прагаю ў вачах.
Сцяжынкі ўслед за ёй бягуць, як дзеці.
Насустрач ёй ляціць за шляхам шлях.
Я музу параўнаў бы з роднай маці…
Вяд 1: Прыгадаем такі выпадак з дзяцінсвта: ва ўзросце чатырох гадоў Аркадзь Куляшоў, імкнуўшыся паквітацца з дарослымі за крыўду, падпаліў хату крыўдзіцеля. Той жудасны пажар восені васемнаццатага года выпаліў палову мястэчка. Пазней усведамленне бяды, што ён прынёс землякам, абудзіла самасвядомасць будучага паэта. “Так детство кончилось. Он прежним больше не был”,- скажа Куляшоў, пераносячы свой псіхалагічны вопыт на шасцігадовага хлапчука – героя верша “ На Минском шоссе”, які імгненна пасталеў пад бомбамі і агнём кулямётаў.
Вяд 2: Я пакідаў маленста край,
Дзе жыў жыццём вясёлым,
Прыйшла і мне чарга бывай
Сказаць лясам і долам.
Глядзелі зоры на мяне
Здалёк, як на другога,
Нібы за жорава мяне
Лічылі маладого.
Глядзелі з вокнаў аганькі
Мне ўслед з трывогай шчырай,
Нібы ў далёкі і цяжкі
Я падымаўся ў вырай.
Зямля шаптала мне- ляці,
Спяшайся, жораў ранні,
Цябе чакаюць у жыцці
Усе выпрабаванні.
Вяд 1: Да вайны вышла яго некалькі паэтычных кніг. Ад празрыстых, бясхітрасных , але не прамітыўных ранніх вершаў да сапраўдных шэдэўраў савецкай паэзіі, такіх, як цыкл вершаў аб юнацтве, паэмы “ У зялёнай дубраве”, “Сцяг брыгады”, “Прыгоды цымбал”, “Толькі ўперад”, цыкл вершаў “Маналог”, паэма “Цунамі”, “Новая кніга”, “Варшаўскі шлях і “Хамуціус”- вось дарога яго паўвекавой дзейнасці.
Вяд 2:
Есць у паэта свой аблог цалінны,
Некрануты прастор для баразён,
Дзе ён працуе з першае хвіліны
І да апошніх вечаровых дзён.

Ёсць думак прагавітае насенне,
У жменю назбіранае з дарог,
Што спелага чакае ўвасаблення,
Заліўшы хваляй жытняю аблог.

Ёсць сэрца маладое, без якога-
Без пылкага, жывога пачуцця-
Няма ў яго нічога: ні аблога
Ні плённых дум, ні самага жыцця;

І ёсць адказнасць перад строгім вершам,
Перад яго пачаткам і канцом-
Каб баразну, радком пачаўшы первым,
У сноп звязаць шаснаццатым радком.
Вяд 1: Аркадзь Куляшоў прыйшоў у паэзіі вельмі малады. Дванаццацігадовым хлопчыкам ён надрукаваў у акруговай газеце “Наш працаўнік “ першы верш. Да ранніх вершаў паэта належыць знакаміты верш “Бывай… .”, пакладзены ў наш час на музыку.
Вяд 2:
Бывай, асуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, на магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Ці помніш першае нясмелае прызнанне?…
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой адчай.
Вяд 1: У творы перапляліся смутак, туга і глыбокая любоў да каханай. Крыўды няма, бо прычыны ростані- не адмова, не здрада, а жыццёвыя шляхі, якія павялі яе і яго ў розных напрамках. З біяграфіі вядома, што Алеся на год раней за Аркадзя Куляшова закончыла Саматэвіцкую школу. Лірычны герой твора зусім юны. Боль яго прешай страты востры, моцны, сапраўдны і разам з тым светлы. Каханая пайшла ў новае жыццё, “за ціхія, далёкія прасторы світальнай зоркай”.
.Вяд 2:
Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туда, дзе гойдае зялёнае калоссе
На сцежкай ростані мой адзінокі сум.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог
Каб я хвілінны боль і горач гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаваранкам звініць і плача май.
Вяд 1: Верш “Бывай…” напознены шчымлівым пачуццём развітання з сапраўдным каханнем, памяць пра якое будзе спадарожнічаць усё жыццё. Твор напісаны на адным дыханні. А яго аўтару было ўсяго чатырнаццаць год.
Вяд 2: Верш “Карусель” з’ явіўся праз дзесяцігоддзе, у 1939 годзе. Яго лірычны герой ужо развітаўся з парой першых, на мяжы дзяцінства і юнацтва сімпатый, захапленняў, радасцяў, аднак яны не паспелі яшчэ схавацца за далеччу часу. Яшчэ можна на момант вярнуцца ў былое, “на каруселі маляўнічай… акружыць хвілінак пяць…” Вяртанне ў мінулае- сапраўднае свята, таму яно адбываецца не ў звычайны дзень, а ў кірмашовы дзень. Значнасць падзеі падкрэсліваецца ўжо ў першых радках верша. На кірмаш герой твора ідзе “бальшаком, на край зямлі і неба”, ідзе “ усю ночку цёмную”. Для яго гэта сустрэча з роднымі мясцінамі:
Вяд 1:
Ёсць на свеце роднае мястэчка,
Там штогод бываюць кірмашы;
Міма школы маленькая рэчка
Без мяне адна плыве ў цішы.
Мне дакор яе далёкі, звонкі
У забытым чуецца трысці.
Заўтра кірмашовы дзень.
У жонкі
На дзень адпрасіўся:
– Адпусці.
Сустэча з сябрамі, знаёмымі, з той, што на парозе дарослага жыцця ўсхвалявала сэрца:
Пачуццё былое да дзяўчынкі
Нёс і я.
І тут яе сустрэў.
Між густых аглобляў, як між дрэў,
Я іду на аганёк касынкі.
Вяд 2 Настрой верша радасны, светлы, але і крышку настальгічны. Вакол усё, як і раней: “ Той жа рып гармоняў, бубнаў гром. Тая ж з кірмаша пад гай дарога. Змяніліся аднак, сталі дарослымі, самі героі.
Вяд 1:
Сем гадоў не бачыліся – раз,
Замуж выйшла,
Добра ладзіш з мужам;
Дзе ж ты карусель? За ўсё адкружым,
Як усё кружылася за нас.
Вяд 2: Пазней паэт напіша ўсхваляваны і горкі “Маналог”, прысвечаны памяці сяброў юнацтва Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна. У паэме “Далёка да акіяна” ён маляўніча апіша і родную хату, і маці, да вобразая якой будзе неаднойчы вяртацца сыноўняй любоўю у вершах розных гадоў:
Вяд 1:
Я хаце абавязаны прапіскаю-
Калыскаю, падвешанай пад столь.
Я маці абавязан кожнай рыскаю,
Драўлянай лыжкай, глінянай міскай-
Усім, чым працы абавязан стол.
Вяд 1: Напіша і “Варшаўскі шлях” , паэму вялікай сілы, глыбіні і шчырасці пра свайго сябра Аляксандра Твардоўскага. Вось як ён малюе вобраз вялікага рускага паэта:
Вяд 2:
З рукамі каваля, душой жняі,
Не раз ён тут салдатам нёс уцеху
І жартам весяліў іх , каб яны
Забыліся на змрочны жарт вайны…
… Не раз, стаіўшы плач зямлі сірочай,
Ён іх на подзвіг зваў сваёй прарочай,
Чорнарабочай кнігай пра байца,
Не ўсімі дачытанай да канца…
Вяд 1: Яшчэ адна скразная тэма паэзіі Аркадзя Куляшова- вайна. У гады вялікай Айчыннай вайны паэт напісаў шэраг твораў выключнай лірычнай сілы і духоўнай змястоўнасці: “Ліст з палону”, “Над брацкай магілай”, “Балада аб чатырох заложніках”. З усіх беларускіх паэтаў, якія не абмінулі трагедыю змагання народа з чужынцамі Аркадзю Куляшову ў вышэйшай ступені ўдалося перадаць боль незваротнага напружання чалавечага духу, бязмежжа пакут і гора. “Ліст з палону” ( 1942 год – гэта маналог дзяўчыны- беларускі, якую вязуць у няволю, вязуць на здзек і прыніжэнне.
Вяд 2:
“Дарагі!
Не хаваю тугі:
Невясёлы мой лёс. Невясёлы…
Пакідаю я родныя сёлы,
Па рэйках вязуць мяне колы
У Нямеччыну,
Нібы ў Турэччыну…
Не адная, з дзяўчатамі, усіх нас вязуць у няволю”.
Вяд 1: Тады ж былі напісаны вершы “Маці”, “Камсамольскі білет” і многія іншыя. Паслухайце, калі ласка, верш “Маці”
Вяд 2:
На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты.
Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
Сын прыйдзе з паходу,
Са славаю прыйдзе з паходу.
Дарэмна ўздыхала,
Чакала і шчасця, і долі,-
Упалі зярняты
На камень шчарбаты
У полі.
Дарэмна здалёку
Паўнюткія вёдры цягала,
Той камень у спёку
Вадой і слязьмі палівала.
Да кроплі іх выпіў задымлены
Камень пякельны:
Два леты кіпелі на ім яны,
Як на патэльні.
Ля каменя ўпала
Цярпялівая маці ў знямозе,
У роспачы скардзіцца стала знаёмай дарозе:
“Пачуй мае словы,
Улашчы свой камень суровы, за гэта вярбою
Гатова я стаць над табою.
Твайго пешахода
Я ў засень ад спёкі б хавала
У час непагоды
Ад бур і дажджоў засланяла;
Старымі рукамі
Твой дол падматала б штодня я.
Улашчы свой камень, дарога мая палявая”.
Сказала дарога ёй:
Скардзішся маці дарма ты,
Не ўзыдуць зярняты,
Бо ўпалі на камень шчарбаты.
Не прешая ты
Каля камня заходзішся з жалю,
Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі.
На нашыя нівы
Яго закацілі чужынцы;
Чужы і маўклівы,
Даўно ён ляжыць пры гасцінцы.
З- за Буга яго
Закацілі і кінулі ў полі,
Каб сына свайго
Не даждалася маці ніколі.
Не ўзыйдуць зярняты
Ні ў восень на ім, ні вясною,
Пакуль ён не стане зямлёю, закляты табою”.
З дарогі ўставала
І каменю маці казала:
“Вады табе мала
І матчыных слёз табе мала,
Цяпер я крывёю сваёю
Цябе праклінаю,
Ты станеш зямлёю,
А каменем стану сама я”.
І тройчы такою кляцьбою
Той камень пракляла.
Стаў камень зямлёю,
Сама ж яна каменем стала.
На камні былым пры дарозе
Узыходзяць зярняты.
Вяртаецца сын па дарозе
З паходу дахаты.
Вяд 1: Верш паэта былі адным з мацнейшых, напісаных паэтамі – франтавікамі. Яны друкаваліся як у франтавой газеце, так і ў цэнтральнай перыёдыцы. На ўсіх франтах воіны- беларусы паўтаралі пранікнёныя радкі паэта.
Вяд 2:
Беларусь мая родная,
Як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе замераць,
Увесь і чабор твой і верас!
Сэрца просіць шляхоў,
Што цяжкім маім ботам пад сілу;
Наглытацца хачу туманоў,
Твайго ветру і пылу;
Наглытацца хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту;
Вочы просяць нябёсаў тваіх,
Ім твайго не хапае блакіту.
Вяд 1: У 1942 годзе на Калінінскім фронце Аркадзь Куляшоў напісаў сваю славутую паэму” Сцяг брыгады”.
Вяд 2: Аляксандр Твардоўскі, які быў адзін з прешых чытачоў гэтай ні з чым не параўнальнай паэмай, пазней у 1946 годзе, напісаў пра яе: “ паэма была голасам сэрца, поўнага болю за родную беларускую зямлю, плачам па ёй, і гарачай светлай веры ў яе сілы да барацьбы, у яе вызваленне.
Вяд 1:
Паксілі яго кулямёты,
Усё пакасілі,
А тупыя фашысцкія боты
Яго малацілі.
Танкі гусеніц жорнамі
Жыта пасля памалолі,
Коні потныя, чорныя
Хлеб замясілі на полі.
Кроў была ім дражджамі,
Палілі агнём і жалезам,
І ляжаць камянямі
Хлеб з пякарань фашысцкіх за лесам…
Вяд 2: “Сцяг брыгады” быў перакладзены на рускую мову і дзесяткі моў іншых народаў. Гэта паэма стала вялікім дасягненнем усёй савецкай паэзіі ваеннага часу.
Вяд 1: Наступная вяршыня творчасці Аркадзя Куляшова- гэта “Новая кніга”. Яна навеяна сустрэчай з мілатарыстскай Амерыкай у перыяд работы Паэта ў Арганізацыі Аб’яданных Нацый, пераездам праз штормавы Атлантычны акіян. Шырока разгарнуліся маштабы паэзіі Куляшова: ад акіяна да космаса, ад замлі, якая прагне міру да палымянай нянавісці ў адрас падпольшчыкаў новай вайны. Як нідзе тут спрасаваны думкі і пачуцці аўтара. Па- майстэрску напісаныя, чаканыя строфы паэта ўмясцілі увесь боль, гнеў і надзеі нашаг часу. Паслухайце, як актуальна гучаць яны і сёння:
Ні перад зло, ні перад крывадушшам
Сцяг белы я ніколі не ўзніму.
Вяд 2: Аркадз Куляшоў сапраўды быў вялікім і нястомным працаўніком. Ён напісаў сотні вершаў, каля дваццаці паэм, пераклаў на беларускую мову кнігі Пушкіна, Лермантава, Катлярэўскага, Ясеніна, Куліева. Асобныя творы Шаўчэнкі, Маякоўскага, Твардоўскага , Пракоф’ева, Рыльскага і іншых.
Вяд 1: Паэту былі прысуджаны дзве Дзяржаўныя прэміі СССР, прэмія БССР імя Янкі Купалы, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі.
Вяд 2: Пры жыцці паэта на беларускай, рускай і іншых мовах братніх народаў было выдадзена 93 яго кнігі.
Вяд 1: 4 лютага 1978 года Аркадзя Аляксандравіча не стала. Яго нечаканая, заўчасная смерць вельмі балюча параніла ўсіх.
Вяд 2: Паэзія Аркадзя Куляшова з гадамі не старэе, а набывае новую сілу і прывабнасць. Яго вершы і паэмы- адзін з самых каштоўных скарбаў нашай літаратуры.
Вяд 1: Суровая, але чалавечная, крыштальна праўдзівая, вогненная і пяшчотная, напоеная ўсімі араматамі беларускай зямлі, паэзія Аркадзя Кулашова будзе жыць вечна. Яго імя- у тым вялікім сузор’і, дзе гараць, свецяць зоркі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багадновіча.
Вяд 2: Сення ж, калі мы зноў жывём надзеяй, хай часцей гучаць для нас радкі, тых, хто ідзе на змену:
Вяд 1:
Я знаю, ты мой шлях, перажывеш
Мяне. Мой верш
Дык знай, калі рубеж
Ты не мінеш, які завуць вайною,
Апошняй бітваю дабра са злом,
З тым злом, што мы пад Брэстам і Масквою
У сорак першым знішчылі з табою,-
Знай: дзень, што судным выбухне агнём,
Той дзень і нашым будзе судным днём,
Тады мяне ты ўспомні, як салдата…
Літаратура:
1.Бярозкін, Р. Аркадзь Куляшоў. Нарыс жыцця і творчасці / Рыгор Бярозкін.- Мн.: Нар. асвета, 1978.- 192 с.
2.Куляшоў, А. Далёка да акіяна: Вершы / Аркадзь Куляшоў.- Мн.: Маст. літ., 1972.- 224 с.
3.Куляшоў, А. Дарогі: Вершы, паэмы / Аркадзь Куляшоў.- Мн. Саст. Літ., 2013.- 318 с.
Складальнік: Крыжанкова Т.У., заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыі