АРЛОВА АННА АЛЯКСЕЕЎНА

Нарадзілася  01.09.1946 г. у в. Отар. Пасля заканчэння Беларускага  дзяржаўнага універсітэту (1973) працавала ў сферы адукацыі раёна: старшай піянерважатай, арганізатарам пазакласнай работы, настаўніцай нямецкай мовы, метадыстам райпедкабінета, настаўніцай рускай мовы і літаратуры, з 1977 па 2004 гады ў Чачэрскай сярэдняй школе №2, з 1994 па 2004 дырэктарам. Настаўнік-метадыст. Педагог з 40-летнім стажам. Узнагароджана ў 1985 г. шматлікімі ганаровымі граматамі, таксама ёй прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы”.  На пенсіі А.А.Арлова па-ранейшаму актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, на працягу шматлікіх гадоў узначальвае Савет старэйшын пры Чачэрскім райвыканкаме. Ганаровы грамадзянін  Чачэрскага раёна  (2014г.).
 Літаратура:
1. Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.- Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.536.
2. Епишева, А. Почётный учитель и житель / Алена Епишева // Гом. праўда. – 2014. – 7 кастр. – С.3.
3. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі на Чачэршчыне // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель: ААТ Полеспечать, 2010. – С.97.

 БАЛЫКОЎ ПЁТР АНТОНАВІЧ
(19.08.1900-25.07.1973)

Нарадзіўся ў в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1932 г. З 1918 г. – у Чырвонай Арміі.
У перадваенныя гады працаваў старшынёй сельскага Савета, а затым дырэктарам МТС. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны па заданню Гомельскага абласнога камітэта КПБ застаўся ў тылу ворага для падпольнай барацьбы.
З жніўня 1941г. – камандзір партызанскага атрада імя Калініна, з сакавіка 1943г. – камандзір брыгады 1-й Гомельскай. З верасня 1943 г. – у беларускім штабе партызанскага руху.
Пасля вайны працаваў у Чачэрску дырэктарам ляспрамгаса да выхада на пенсію (1946-1963).
Адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі. Кандыдат у члены ЦК КП (б) Б (1949-1952). Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (1968). Яго імем названа вуліца нашага горада.
Памёр 25.07.1973 г.
Літаратура:
1. Балыкоў Пётр Антонавіч // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.519.
2. Ганаровыя грамадзяне Чачэрска // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель: ААТ Полеспечать, 2010. – С.121.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 141.
3. Чечерск // Доглотович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов.- Мн.: Беларусь, 2008. – С. 192.

  БЛАТУН ПЁТР ФЁДАРАВІЧ

Нарадзіўся ў 1931 г. в. Пажаркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Гомельскі  Дзяржаўны   педагагічны інстытут (1966), Мінскую Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ,  Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1968).
Працаваў настаўнікам, другім і першым сакратаром Васілевіцкага РК ЛКСМБ, інструктарам Гомельскага РК КПБ (1959г.), загадчыкам аддзела Добрушскага РК КПБ, інструктарам Гомельскага абкома КПБ, другім сакратаром Рагачоўскага райкома КПБ, з 1973 па 1979 гг. – старшынёй Чачэрскага райвыканкама, а з 1979 па 1981 гг. – першым сакратаром Чачэрскага РК КПБ, потым кіраўніком спраў Гомельскага абкома КПБ. У 1976-м за поспехі ў сферы соцкультбыта Чачэрскі раён заняў 1-е месца ў рэспубліцы. Пры садзейнічанні Пятра Фёдаравіча скончаны доўгастрой дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, рэканструяваны будынак гарсавета, дабудаваны трэці паверх райлякарні, адкрыліся кінатэатр і СШ№1. Адзначылі ўваходзіны спецлясгас і медустанова ў Нісімкавічах, гандлёвыя цэнтры ў Отары і Крутым. Чачэршчына была перадавіком і па вытворчасці малака — уваходзіла ў пяцёрку лепшых па вобласці.
Узнагароджаны ордэнамі “Працоўнага Чырвонага Сцяга”, “Знак Пашаны” (двойчы – 1971, 1978 гг.), медалём «За доблесную працу». Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна. Жыў у Гомелі.  Памёр 14.08. 2016 г.

                   Літаратура:
1. Блатун Пётр Фёдаравіч // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.540.
2. Блатун Пётр Фёдорович // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель: ААТ Полеспечать, 2010. – С.132.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.: В.Г.Дорошевич и др.; фото: О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С.84, 141.

БОЛСУН МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ

  Нарадзіўся 23.02.1942г. у в. Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.  Дзяцінства  прайшло там жа. Скончыў Палескую СШ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт, аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ. Працаваў рабочым саўгаса на Украіне, загадчыкам Палескай сельскай  бібліятэкі, настаўнікам у в. Палессе.
З 1965 года – на журналісцкай працы. Літсупрацоўнік, адказны сакратар, намеснік рэдактара. 7 гадоў узначальваў рэдакцыйны калектыў Буда-Кашалёўскай газеты “Авангард”, 17 гадоў быў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэле-радыёаб’яднання. З-пад яго пяра ў свет выйшлі паэтычныя зборнікі : “Яблыня ў фаце” (2004), “Там, дзе задумлівы Сож” (2006), “Спатканне з поўняй” (2009), ”Пад сузор’ем дабрыні” (2012).
Ён з’яўляецца адным з аўтараў і укладальнікаў кнігі паэзіі “Далоні цёплыя зямлі” (2009). Лаўрэат Міжнароднай (расійскай) прэміі Баяна, абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Грачанікава, конкурсу імя Івана Мележа. Першага ліпеня 2014 г. М.Болсуну ўручаны нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”. У 2016 г. узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі “Паэзія” за літаратурны твор “Роднае, блізкае”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2011).

           У 2014 г. напісаў дакументальную кнігу “Чечерский след в науке” аб жыцці і навуковай дзейнасці вучоных, чыё жыццё звязана з Чачэрскім раёнам (у кнізе распавядаецца аб 47 вучоных). У 2015 г. на прэзентацыі гэтай кнігі старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.Гаўрыловіч уручыў М.Болсуну “Падзячны ліст”.
У 2015 г. Міхаілу Міхайлавічу Болсуну прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі».

           У 2016 г. атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію.

У 2021 годзе ў Расіі выдадзены выбраныя пераклады вершаў паэта на рускай мове, зробленыя членамі Саюза пісьменнікаў Расіі-партнёрамі Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

           Жыве ў Гомелі .

Кнігі аўтара :
1. Болсун, М. Пад сузор’ем дабрыні. – Гомель: ААТ Полеспечать , 2009 . – 180 с.
2. Болсун, М. Спатканне з поўняй – Гомель: ААТ Полеспечать , 2009 . – 136 с.
3. Болсун, М. Там, дзе задумлівы Сож… – Гомель: ААТ: Полеспечать, 2006. – 128 с.
4. Болсун, М. Яблыня ў фаце. – Гомель: ААТ “Полеспечать” , 2004 г. – 106 с.
Аўтар калектыўных зборнікаў:
1. Міхась Болсун // Далоні цёплыя зямлі: вершы /аўт. праекта Л.Сасноўскі, уклад. М.Болсун. – Гомель : ААТ Полеспечать, 2009. – 176с.
2. Міхась Болсун: вершы // Натхненне. Вдохновение : зборнік / ред. уклад. Уладзімір Гаўрыловіч. – Мн.: Калор, 2007. – С.48-57.
Літаратура:
1. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 141.
2. Марченко, И. Среди победителей литературной премии – наш земляк / Ирина Марченко // Чачэрскі. весн. – 2016. – 9 верасн. – С.9.
3. Паэты-землякі // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель: ААТ Полеспечать, 2010. – С.154-156.

    ВЯРОЎКІН ФЁДАР АНДРЭЕВІЧ

  (1895-1989)

   Нарадзіўся ў Запарожскай вобласці (Украіна). Член КПСС з 1940 года. У радах Савецкай Арміі з 1944 – 1956 год.  Генерал-маёр, камандзір 169–ай Рагачоўскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава стралковай  дывізіі. Удзельнік ў баях за Кіеў, Сталінград, Рагачоў, Бабруйск, Быхаў, Мінск, Ваўкавыск, Беласток, Берлін. За баявыя подзвігі ўзнагароджданы ордэнамі Леніна 1 ступені, Чырвонага Сцяга, Чырвонага паўмесяца 1 ступені,                    Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені, Кутузава 1 ступені, Аляксандра Неўскага 1 ступені, 14 медалямі. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (1968).
Памёр у 1989 годзе.

  Даведка
169–ая Рагачоўская Чырвонасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава стралковая дывізія прайшла слаўны баявы шлях. Сфармірована ў перыяд з 1-15 верасня 1939г. Херсон. Удзельнічала ў паходзе па вызваленні Заходняй Украіны, Бесарабіі. У час Вялікай Айчыннай вайны прымала удзел у баявых дзеяннях пад Сталінградам, на Арлоўска-Курскай дузе і г. д.
26 лістапада 1943 г.фарсіравала р.Сож, а на наступны дзень вызваліла г.Чачэрск і іншыя населяныя пункты раёна. Далейшы баявы шлях пралёг на заход.
За мужнасць, стойкасць, умелыя дзеянні па разгроме нямецка-фашысцкіх войскаў удастоена 17 удзячнасцей Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. А за ўзяцце г. Рагачоў нададзена ганаровае найменне “Рагачоўскай”. 4847 байцоў і камандзіраў дывізіі ўзнагароджаны ордэнамі і 8429 чалавек – медалямі.
Літаратура:
1. Верёвкин Фёдор Андреевич // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.132.
2. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 141.

ГАЛУБІЦКАЯ ЛЮБОЎ АЛЯКСАНДРАЎНА

 Нарадзілася 26.03.1953 у в. Карчовае Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыла Гомельскае музычна – педагагічнае вучылішча. Працавала на пасадзе дырэктара Лоеўскага РДК, з 1975 мастацкім кіраўніком Рэтраўскага СДК Рагачоўскага раёна. У 1976 годзе пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў в. Меркулавічы Чачэрскага раёна. Працавала мастацкім кіраўніком Меркулавіцкага ЦСДК. З 1977 года перайшла     на працу ў Меркулавіцкую СШ. Закончыла Мозырскі педагагічны інстытут. З 1986 – 2011 год працавала на  пасадзе дырэктара ДУА “Меркулавіцская САШ Чачэрскага раёна”. Зараз працуе выкладчыкам у школе. З’яўляецца кіраўніком народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Чачэрскі гармонік” (1993). У 1994 г. прысвоена званне “Народны аматарскі калектыў”. Інструментарый складаюць гармонік, бубен, трашчоткі. Ансамбль – дыпламант фестываляў “Звіняць цымбалы і гармонік” (1993), Беларуская полька” (1993, 1996, 1999), удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, абласных аглядаў, конкурсаў. Мае граматы аддзела адукацыі, аддзела культуры, упраўлення адукацыі (1996, 2011), абласнога Савета дэпутатаў (2008), Міністэрства адукацыі (2008). Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2009).

     З нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР Любоў Галубіцкая ў 2019 годзе адзначана ганаровай граматай Гомельскіх аблвыканкама і Савета дэпутатаў і медалём.

Літаратура:
1. Галубіцкая, Л.А. // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – 82, 163-164.
2. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 141.

3. Чачэрскі веснік. – 2019. – №5. – 1 лютага. – С.9

  ГАРБАЧОЎ ЛЕАНІД ІВАНАВІЧ

 Гарбачоў Леанід Іванавіч нарадзіўся 13 жніўня 1937 года ў в. Бердыж. У 1939г. разам з сям’ёй пераехаў ў  Чачэрск.  З 1944-1954гг. – вучоба ў школе №1, дзе выкладчыкам матэматыкі і фізікі быў яго бацька- Гарбачоў  Іван Маркавіч. Закончыў школу з сярэбраным медалём. Затым вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце  чыгуначнага транспарту на будаўнічым факультэце. Па размеркаванню навучальнай установы працаваў на                         Куйбышаўскай чыгуначнай дарозе. У 1961г. годзе пераехаў у Чачэрск. Працаваў у межкалхознай будаўнічай брыгадзе прарабам. Леанід Іванавіч Гарбачоў – стваральнік будаўнічай інфраструктуры раёна. З 1964г. – галоўным інжынерам будаўнічай арганізацыі. З 1974-1992гг. займаў пасаду намесніка старшыні райвыканкама, начальніка Укса. Не злічыць новабудоўляў, якія выраслі за час яго працы. Пасля звальнення ў сувязі з скасаваннем аддзела Леанід Іванавіч пераехаў у Мінск. Працаваў 5 год галоўным інжынерам-будаўніком “Белжылпрама”. Зараз пражывае на радзіме – у Чачэрску. Успамінае мінулае жыццё, плённые гады працы : аднаўненне пасля пажару ратушы, работы на дзіцячай спартыўнай школе, будаўніцтва раённай бібліятэкі, Нісімкавіцкай бальніцы, дзіцячага садка №4, жылых дамоў па вуліцах Першамайскай, Савецкай. З сродкаў Саюзнага бюджэту актыўна вялась газафікацыя ў горадзе і раёне.
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі і дыпломамі Міністэрства сельскага будаўніцтва БССР, Гомельскага аблмежкалгастроя, абкома кампартыі Беларусі, абласнога Савета народных дэпутатаў. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2009).

 Літаратура:
1. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред. кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С.29, 141.
2. Список Почётных граждан г.Чечерска и Чечерского района // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. –132.

ГУСАКОЎ УЛАДЗІМІР РЫГОРАВІЧ

 Нарадзіўся 12.02. 1953 у в. Батвінава Чачэрскага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыў эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1976). Доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1998), акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1999), замежны член Украінскай ААН (2002), акадэмік НАН Беларусі (2003), замежны член Рассельгасакадэміі (2005), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, член камісіі па навукова-тэхнічнай палітыцы пры Савеце Міністраў, кіраўнік навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі, галоўны рэдактар часопісаў “Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук” і “Аграрная эканоміка”, старшыня Савета па абароне дысертацый пры Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі. Аўтар больш за 700 навуковых прац па метадалогіі эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі і стратэгіі аграрнай рэформы, у тым ліку 21 манаграфіі.

15 кастрычніка 2013 г. – Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член урада Рэспублікі Беларусь.

У 2017 г. абраны кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.
Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 15 дактароў і больш за 10 кандыдатаў навук.
Стваральнік навуковай школы вучоных-эканамістаў ў сферы АПК, эфектыўнай макра- і мікраэканамічнай сістэмы функцыянавання аграрнага комплекса. Займаецца грамадскай дзейнасцю. За асабістыя сродкі пабудаваў Мікалаеўскую царкву ў агр.Батвінава. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2011).
 Літаратура:
1. Гусаков Владимир Григорьевич // Большой белорусский энциклопедический словарь / редкол.Т.В.Белова (гл.ред).- Мн.:Энцыкл.імя П.Броўкі, 2011.- С.107.
1. Вучоныя // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.521.
2. Гусаков, В. Кадровый голод при изобилии дипломов / Владимир Гусаков // Бел. нива.-2011.-31 мая.-С.3.
3. Гусаков, В. Кадровый голод при изобилии дипломов /Владимир Гусаков // Бел. нива.- 2011.- 2 июня.-С.2.
4. Гусаков, В. Нам чужого не надо / Владимир Гусаков // Рэспубліка.-2010.-21 июля.
5. Гусаков, В. Опасные пороги интенсификацыи / Владимир Гусаков // Бел. нива.-2011.-17 ноябр.
6.Каминский О. Через теорию и пратику – к высокому профессионализму / Олег Каминский // Бел.нива.-2012.-3 авг.- С.5.
6. Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культ. і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.133-134.
7. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 141.
8. Чуенкова, И. Сын чечерской земли : [В.Гусаков] / Ирина Чуенкова // Чачэрскі весн.-2008.-8 снежн.
9. Чуянкова, І. Праца на карысць грамадству: [У.Гусакоў] / Ірына Чуянкова // Чачэрскі весн. – 2012. – 28 лют.                                                                                                                                              10. Чуянкова, І. Праца на карысць грамадству: [У.Гусакоў] / Ірына Чуянкова // Чачэрскі весн. – 2012. – 28 лют.

ДЗЕДЗІК ПАВЕЛ ІВАНАВІЧ
(1901-1985)

          Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Свірыдавічы Рэчыцкага раёна, Гомельскай вобласці. Адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці.
З 1926 па 1941 г. на партыйнай і журналісцкай рабоце ў Жыткавіцкім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці. З чэрвеня 1938 года – інструктар, загадчык аргінструктарскага аддзела Чачэрскага райкома партыі, з лютага 1940 г. – другі сакратар Чачэрскага РК КПБ.
З 1941 г. – у партызанах. З 16 жніўня 1941 па 5 жніўня 1943 г. – сакратар Чачэрскага падпольнага райкома партыі. Адначасова з 15 снежня 1941 г. камісар партызанскага атрада імя Калініна. З 26 лютага па жнівень 1943 года – камісар 1-й Гомельскай партызанскай брыгады.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка –фашысцкіх захопнікаў – з верасня 1943 года па 1948 гг. першы сакратар Чачэрскага РК КПБ. З 1949г. загадчык сельгасаддзела Гомельскага абкома КПБ, 1-ы сакратар Гомельскага РК КПБ. У 1952 – 55 гг.- слухач Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. У 1955 г. закончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў у Гомельскім абкоме КПБ.
З 1943-па 1965 г. на партыйнай рабоце ў Чачэрскім, Гомельскім раёнах, у Гомельскім абкоме КПБ.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі “Чырвонага Сцяга” (1943), “Чырвонай Зоркі”. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (1968).
Памёр у 1985 г.
З успамінаў Героя Савецкага Саюза Мікалая Апанасавіча Міхайлашава.
У Чачэрскім раёне ўсё падполле ўзначальваў сакратар райкома партыі Павел Іванавіч Дзедзік. Высокі, хударлявы, з густой чорнай барадой, у даматканавай світцы, падпяразанай поясам. Ён быў падобны на састарэлага селяніна. Пакідаючы мяне ў тыле ворага для кіравання, тлумачыў ён,- у абкоме параілі адпусціць бараду, насіць сялянскую вопратку і кішэнную зброю. Усё гэта я зрабіў. Каб лепш замаскіравацца, нават з каровай ад пасёлка да пасёлка хадзіў, і ўсё роўна многія мяне пазнавалі. Зазывалі ў хаты. Кармілі, прапаноўвалі ўсялякую дапамогу.
Павел Іванавіч сумленна выконваў свае абавязкі. Прайшоў сотні кіламетраў па глухіх сцежках, устанавіў сувязь, арганізаваў тры падпольныя групы, стварыў партызанскі атрад у Чачэрскім раёне.
 Літаратура:
1. Дедик Павел Иванович // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.203,233-234.519, іл.
2. Ганаровыя грамадзяне Чачэрска // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.121-122.
4. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 142.
5. Чечерск // Доглотович,Б.Д. Почетные граждане белорусских городов.- Мн.:Беларусь,2008.- С. 193.

КОРХАВА (ЛАЎРЫНОВІЧ) ЛЮДМІЛА КАНСТАНЦІНАЎНА

         Нарадзілася 08.11.1946 у г. Чачэрску. Закончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна- мастацкага інстытута. Заслужаная артыстка БССР (1990), народная артыстка Беларусі (1999).
У 1967 г. працавала дыктарам Беларускага рэспубліканскага тэлебачання. З 1968 – актрыса Гомельскагаабласнога драмтэатра. Усё творчае жыццё звязана са сцэнай. Больш за сто роляў у яе творчым багажы.
Работы неаднаразова ўдастоены прызоў на фестывалях. У 2002 г. за ролю місіс Сэвідж артыстка была адзначана як выканаўца лепшай жаночай ролі на міжнародным фестывалі “Славянскія тэатральныя сустрэчы” ў Чарнігаве.
У 2005 г.- уладальніца прыза “Крыштальнай Паўлінкі”. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2011).
У 2016 г. жыхары г.Гомеля шляхам СМС-галасавання абралі Людмілу Канстанцінаўну Корхаву “Лепшай гамяльчанкай” года.

У 2019 годзе з нагоды 100-годдзя стварэння  БССР у Гомельскім драматычным тэатры  на ўрачыстым мерапрыемстве намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў ушанаваў ганаровымі граматамі і памятнымі медалямі найлепшых прадстаўнікоў беларускага народа, што вылучыліся ў працы на карысць дзяржавы. Сярод узнагароджаных і наша зямлячка, ганаровы грамадзянін раёна Людміла Корхава-Лаўрыновіч.

У 2023 г. Людміле Корхавай-Лаўрыновіч прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці”.

 Літаратура:
1. Актриса: Народная артистка Республики Беларусь, обладатель высшей актёрской награды “Хрустальная Павлинка”, лауреат Международных театральных конкурсов Людмила Корхова // Гом. праўда. – 2011. – 24 сак. – С.9.
2. Корхава Людміла Канстанцінаўна // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.532.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 142.
4. Пиковский, Г. Живое настоящее классики: [Корхова Л.К. ] /Геннадий Пиковский // Гом. праўда. – 2010. – 3 крас. – С.6.
5. Лычкоўская, Я. “Алеся” на Гомельскай зямлі: / Яна Лычкоўская // Алеся. – 2011. – №7. – С.8-9.
6. Примадонна драматического театра: [народная артистка Беларуси Людмила Корхова]. – 2011. – Алеся. – №5. – С.11.
7. Таленту крышталь: [Корхова Л.К. ] // Чачэрскі весн. – 2011. – 25 кастр.
8. Корхава – Лаўрыновіч Людміла Канстанцінаўна // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.129-130.

КУЦАКОЎ МІКАЛАЙ МІХАЙЛАВІЧ

   Нарадзіўся 07.04.1939 у в.Барсукі Палескага сельскага Савета ў сям’і  хлебаробаў. Закончыў школу сяржантаў (Эстонія), Ленінградскае ваеннае вучылішча (1965), Акадэмію тылу і транспарту (1972).  Праходзіў службу ў Узброеных сілах СССР, якую закончыў у званні капітана 1 ранга. Праслужыў 35 год. Потым Цэнтральнае Міністэрства абароны СССР, інжынер на суднах ваенных зносінаў.  Узнагароджаны 13 медалямі. Мае званне “Почётный пограничник СССР”.

\У 2011 г. на ўласныя сродкі пабудаваў храм Свяціцеля і Цудатворца Мікалая ў в.Палессе. За труды ў славу Праваслаўнай цэрквы ўзнагароджаны медалём праведнага Іаана Кармянскага, ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага 2 ступені і медалі Гомельскай епархіі ў гонар святога праведнага Іаана Кармянскага.  (22 мая 2011г.)     Пасля асвячэння царквы Мікалай Міхайлавіч працягвае сваю місію, у сане святара, ён настаяцель храма Святога Мікалая Цудатворца вёскі Палессе.           Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2011).

Мікалай Міхайлавіч з’яўляецца членам Чачэрскага аб’яднання краязнаўцаў, які працуе пры цэнтральнай бібліятэцы. Прымае актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў аб’яднання.

У 2019 годзе Мікалай Міхайлавіч Куцакоў узнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за значную працу па духоўнаму выхаванню насельніцтва, асабістага ўклада ў добраўпарадкаванні малой радзімы і актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці раёна.

У Палескім храме (2022 г.)  на набажэнстве, прысвечаным 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях, айцец Мікалай атрымаў узнагародны крыж з рук Высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага.

17 красавіка 2024 г. на ўрачыстым набажэнстве ў храме Праабражэння Гасподняга г.Чачэрска архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан уручыў ордэн Кірылы Тураўскага I ступені настаяцелю прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Палессе іерэю Мікалаю Куцакову. Ордэн Кірылы Тураўскага I ступені – адна з вышэйшых узнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Літаратура:

  1. Банный, В. Порт постоянной прописки : [Праз 77 гадоў пасля закрыцця царквы, дзякуючы намаганням зямляка – энтузіяста, яна расчыніла дзверы для прыхаджан] / В. Банный // Сельская газета. – 2019. – №6. – 15 апреля. – С.10.

2.Ждановіч, М. Вяртанне да храма: [Праз 77 гадоў пасля закрыцця царквы, дзякуючы намаганням зямляка – энтузіяста,  яна расчыніла дзверы для прыхаджан] / Мікалай Ждановіч // Рэсп. – 2011. – 7 чэрв. – С. 5.

3.Золотом веры и светом души вошёл этот день: [освещение храма Святителя и Чудотворца Николая в агрогородке Полесье]. – // Чачэрскі веснік. – 2011. – 26 мая.

  1. Куцакоў, М. М. // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У. І. Коваля, В. С. Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.68.
  2. С наградой! // Чачэрскі веснік. – 2019. – №14. – 5 красавіка. – С. 2.
  3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е. Л. Епишева; ред. кол.: В. Г. Дорошевич и др.; фото: О. В. Белоусов, А. А. Герасименко, Ю. В. Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 71-73, 143.

7.С наградой! // Чачэрскі веснік. – 2011. – 1 снежня. – С.1.

МАРОЗАВА СВЯТЛАНА ВАСІЛЬЕУНА
(09.04.1952 -08.07.2009)

       Нарадзілася ў Мурманскай вобласці ў сям’і рабочых. У 1959 г. сям’я пераехала ў Чачэрск. Закончыла Палескую школу, Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.Куляшова. Пасля заканчэння школы працавала  загадчыцай Рудня-Барталамееўскім сельскім клубам. У 1970 г. працавала лабарантам, затым да 24 студзеня 1976 г. піянерважатай у Рудня-Барталамееўскай васьмігадовай школе. З студзеня 1976г.-у Бяляеўскай школе працавала старшай піянерважатай, з 1978 па 1985 г. – настаўніцай рускай мовы і літаратуры, з 1986 па сакавік 1992 г. -намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы. З сакавіка 1992 г.- дырэктарам Бяляеўскай базавай школы- сада. У 1979 г. закончыла Магілёўскі педінстытут па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”. Аўтар слоў гімна г.Чачэрска. Народны майстар. Кіраўнік фальклорнага аб’яднання і літаратурнага аб’яднання (з 1993). Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі (2001), упраўлення адукацыі (2002), Міністэрства адукацыі (2001, 2005). Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2004). Памерла 8 ліпеня 2009 года.
Літаратура:
1. Пранкевич, В. Учитель. Женщина. Творец: [о С.Морозовой] / Валентина Пранкевич // Чачэрскі весн. – 2012. – 12 крас.
2. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 143.
3. Марозава, С.В. // Чацвёрты Рэспубліканскі фестываль народнага танца “Беларуская полька”/ Аўт. – склад. Мікалай Аляксеевіч Козенка. – Мн.: Чатыры чвэрці, 2000. – С.62.
4. Морозава, С.В. // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл. – этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.102, 132.
5. Чечерск // Доглотович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов.-Мн.: Беларусь,2008.- С. 193.

ПАЎЛЮЧЭНКОЎ МІКАЛАЙ ПРОХАРАВІЧ

        Нарадзіўся 23.01.1942 у в. Кошцына Глінкаўскага раёна, Смаленскай вобласці. Закончыў Віцебскі  медыцынскі інстытут. З 1967 па 2016 гг. працаваў у Чачэрскай цэнтральнай раённай бальніцы на пасадзе галоўнага урача, потым загадчыка Нісімкавіцкай амбулаторыі ўрачэбнай агульнай практыкі (АВАП).
Узнагароджаны знакам “Отличник здравоохранения» (1978), “Лучший врач 2007 года” у намінацыі “Врач общей практики”, граматай Міністэрства Рэспублікі Беларусь (2008). Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна. Жыве ў Мінску.
 Літаратура:
1. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 143.
2. Николаева, В. Желание серовато на беловатое : [М.П.Павлюченков] /В.Николаева // Чачэрскі весн.-1999.-16 лют.
3. Павлюченков Николай Прохорович // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.- культурны і фалькл.– этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак.– Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.132.
4. Стезею сельского врача : [о Н.П.Павлюченко] // Чачэрскі весн. – 2016. – 9 верасн. – С.7.

САСНОЎСКІ ЛЕАНІД АДАМАВІЧ

       Нарадзіўся 25.07. 1935 г ў в. Палессе Чачэрскага раёна. Закончыў Ленінградскі горны інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў у 1958г. на Александраўскім машынабудаўнічым заводзе ў г. Пермі тэхнолагам.                                                                                                                                                                           З 1962-1964гг.- старшы выкладчык Пермскага палітэхнічнага інстытута. З 1964-1967 – аспірант ЦНДІТМаш (г.Масква).                                                                   У 1967-1976гг.- старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела трываласці  УНДІКампресармаша (г.Сумы). У 1976-1979гг.- дацэнт, загадчык кафедры Магілёўскага тэхналагічнага інстытута; з 1986 г.- дацэнт, загадчык кафедры, прафесар (г.Гомель). Па сумяшчальніцтву з 1992 г.- дырэктар ААА НВА “Трыбыфатыка” і з 1998 г.- галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй трыбафатыкі – ГКСБ ВА “Гомсельмаш” і НЦ ПММ НАН Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай Прэміі Украіны (1997), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). Доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1988). З 1980 г.- у Беларускім Дзяржаўным універсітэце транспарту – прафесар, дацэнт, загадчык кафедры будаўнічай механікі. З 1992 года – загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэорыі надзейнасці. Аўтар больш за 800 апублікованых прац, 2 манаграфій, 3 даведнікаў, 3 вучэбных дапаможнікаў. Аўтар паэтычнага зборніка “Россыпь чувств”, праекта “Далоні цёплыя зямлі”. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2004).

У 2021 годзе Леанід Адамавіч Сасноўскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.                                                                                                                                                                                           Памёр 10 лютага 2023 года.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                           Літаратура:
1. Заслужаны дзеяч навукі // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.515-516 іл.
2. Болсун, М. Строки, душой написанные: о поэтическом творчестве Л.А.Сосновского / Михаил Болсун // Чачэрскі весн. – 2008. – 24 чэрв. – С.3.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фот: О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 143.
4. Сасноўскі Леанід Адамавіч // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.122, 132.
5. Чечерск // Доглотович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов.- Мн.:Беларусь,2008.- С. 193

СТРУК ТАЦЦЯНА АЛЕКСЕЕЎНА

      Нарадзілася 10.10.1957 у в. Лебядзінае Чачэрскага раёна, пазней вёску аб’ядналі з другой і перайменавалі ў в. Залаўе. Пасля заканчэння Кіраўскай сярэдняй школы (1974), паступіла ў Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, абраўшы прафесію бухгалтара, які закончыла ў 1979г. Потым была праца ў калгасе “Кастрычнік”, працавала  эканамістам, затым у 1981г. калгасах “Імя Кірава”, “50 год БССР” – бухгалтарам, у 1990г.-галоўным бухгалтарам.
У 1998 г. – старшыня калгаса “50 год БССР”. З 2003 года дырэктар Отарскага прадпрынімальніцкага прыватнага  сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства.                                                                                                                                                                                                                                       У 2008 г. Т.А.Струк назвалі лепшым у раёне кіраўніком сельгаспрадпрыемства. У Таццяны Аляксееўны шмат дыпломаў і ганаровых грамат. Ёсць сярод іх і ўзнагарода за міласэрнасць і дабрачыннасць беларускай праваслаўнай царквы – медаль прападобнай Манефы Гомельскай. У 2011 годзе Таццяна Струк стала пераможцам конкурса “Жанчына года” у намінацыі “За вклад в возрождение села”. Член Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці (2012г.). Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (2011).  Узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”(2016г), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта і Чачэрскага раённай Савета дэпутатаў. Т. А. Струк за дасягненні найлепшых паказчыкаў  па выніках работы за 2014 год, удастоена звання “Лепшы кіраўнік” і занесена на раённую Дошку пашаны.                                                                                                                                                                У 2017 годзе Т. Струк узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.   Струк Т. А. за дасягненні найлепшых паказчыкаў  па выніках работы за 2017 год, удастоена звання “Лепшы кіраўнік” і занесена на Дошку пашаны раёна.  Па выніках работы за 2018 год, за дасягненні найлепшых паказчыкаў  Т. А. Струк, дырэктар ААТ “Отар” занесена на Дошку пашаны Чачэрскага раёна, як лепшая па прафесіі. Таццяна Аляксееўна Струк у 2019 годзе з нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР адзначана ганаровай граматай Гомельскіх аблвыканкама і Савета дэпутатаў і медалём. Па выніках працы за 2019 год ААТ “Отар” занесена на Рэспубліканскую Дошку пашаны.

          У 2020 г. дырэктару сельгаспрадпрыемства “Отар” Таццяне Струк прысвоена званне  “Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь”.   Па выніках працы за 2020 год сельгаспрадпрыемства “Отар” занесена на Рэспубліканскую Дошку гонару ў чацвёрты раз.

             У 2021 г. на абласных «Дажынках» калектыву ААТ “Отар” уручана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а дырэктару сельгаспрадпрыемства “Отар” Таццяне Струк – Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта. Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малака, якія не маюць жывёлагадоўчых комплексаў 3-е месца таксама за гаспадаркай “Отар”.

             У 2022 г. за значны асабісты ўклад у справу ўмацавання міру, сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва Таццяне Аляксееўне прадстаўнік Беларускага Фонду міру ўручыў “Залаты медаль”. Струк Т. А., узнагароджана Ганаровай граматай аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Чачэрскага раёна. Губернатар Гомельшчыны Іван Крупко ўручыў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяне Струк Т. А., за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

                     Літаратура:
1. Бутович, Н. За доброту, красоту и трудолюбие : [Женщина года – 2010 стала директор ОАО “Отор” Чечерского района Татьяна Струк] / Надзежда Бутович // Бел. нива. – 2011. – 15 марта – С.1,6.
2. Лычкоўская, Я. “Алеся” на Гомельскай зямлі : [аб Т.Струк, кіраўніку с/х прадпрыемства “Отар”] / Яна Лычкоўская // Алеся. – 2011. – № 7. – С.8-9.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С.69-70.
4. Маслякова, А. И снова яблони цветут! : [Т.А.Струк, директор ООО «Отор»] / Анна Маслякова // Алеся. – 2011. – №5. – С.20-25, 143.
5. Шведов, О. “Главная мечта? Посадить сад, здесь- в Оторе”: [Татьяна Струк стала победителем третьего республиканского конкурса «Женщина года» ] / Олег Шведов // Бел. нива. – 2011. – 6 июня.- С. 6.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                           6. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.: В.Г.Дорошевич и др.; фото: О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С.69-70.                                                                                                                                                                                                                           7. Маслякова, А. И снова яблони цветут! [Т.А.Струк, директор ООО «Отор»] / Анна Маслякова // Алеся. – 2011. – №5. – С.20-25, 143.                                                                                            8..С наградой! // Чачэрскі веснік. – 2011. – 1 снежня. – С.1.                                                                                                                                                                                                                                        9. Чачэрскі веснік. – 2019. – №5. – 1 лютага. – С.9.                                                                                                                                                                                                                                                              10. Шведов, О. “Главная мечта? Посадить сад, здесь- в Оторе”: [Татьяна Струк стала победителем третьего республиканского конкурса «Женщина года» ] / Олег Шведов // Бел. нива. – 2011. – 6 июня.- С. 6.

11.Марченко, И. Татьяна Струк – заслуженный работник сельского хозяйства Беларуси: Указом Президента Т. Струк присвоено звание «Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь» // Чачэрскі веснік. – 2020. – №24. – 22 мая. – С.2.

  1. Маслякова, А. И снова яблони цветут! [Т. А. Струк, директор ООО «Отор»] / Анна Маслякова // Алеся. – 2011. – №5. – С.20-25, 143.

13.С наградой! // Чачэрскі веснік. – 2011. – 1 снежня. – С.1.

14.Татьяна Струк получила госнаграду от Президента : [Татьяна Струк, руководитель с/х “Отор” удостоена звания “Заслуженный работник сельского хозяйства” ] // Чачэрскі веснік. – 2020. – №45 – 6 лістапада. – С.1.

11.Трухан, В. Ближе к звёздам : Президент Беларуси подписал Указ «О занесении на Республиканскую доску Почёта победителей соревнований за 2016-2020 года и за 2020 год» / Виктория Трухан // Гомельская праўда. – №47. – 27 красавіка. – С.2.

  1. Чачэрскі веснік. – 2019. – №5. – 1 лютага. – С.9. 13. Шведов, О. “Главная мечта? Посадить сад, здесь – в Оторе”: [Татьяна Струк стала победителем третьего республиканского конкурса «Женщина года» ] / Олег Шведов // Бел. нива. – 2011. – 6 июня. –  С. 6.

 СЦІПАКОВА  ЗІНАІДА КАРНЕЕЎНА

Нарадзілася  25.06.1939 у в. Даросіна Слуцкага раёна, Мінскай вобласці. У 1956 г. закончыла СШ, Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці  (1959 ). З 1959 па 1967 працавала на прадпрыемствах харчовай прамысловасці Гродненскай вобласці і г. Гродна.

З 1967-1974 г. – галоўны тэхнолаг кансервавага завода “ Знамя камунізму” Чачэрскага раёна.

З 1974 г. па 1998 г. – дырэктар  раённага вытворчага аб’яднання жыллёва- камунальнай гаспадаркі г.Чачэрска (зараз КЖУП). З 1998- намеснік дырэктара КЖУП “Чачэрскае”. З 2005 г. працуе майстрам гаспадаркі па азеляненні.

За перыяд працы ў КЖУП неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі раённага, абласнога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь: Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, знакам “Ганаровы працаўнік жыллёва – камунальнай гаспадаркі” (1999).  З 2008 г. узначальвае ветэранскую арганізацыю раёна  пярвічку КЖУП “Чачэрскае”.  Па выніках працы 2014 г. адзначана Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза працаўнікоў мясцовай прамысловасці і камунальна-побытавых прадпрыемстваў і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў ЖКГ.

Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (1999).  Пражывае ў Чачэрску.

Літаратура:

  1. Ветеран всегда в строю // Чачэрскі весн. – 2013.
  2. Ганаровыя грамадзяне г. Чачэрска // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У. І. Коваля, В. С. Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.122, 132.
  3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е. Л. Епишева; ред. кол.: В. Г. Дорошевич и др.; фото: О. В. Белоусов, А. А. Герасименко, Ю. В. Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 143.
  4. Чечерск // Доглотович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов. – Мн.: Беларусь, 2008. – С. 194.

ТРЫБУНАХ ГАЛІНА ПЯТРОЎНА

   Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дваццаць  шостага склікання ад Гомельскай вобласці.                                                                 Нарадзілася 15 верасня 1965 года ў пасёлку Гарадок Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла установы  адукацыі «Буда-Кашалёўскі аграрны каледж», «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».
Працавала рабочай калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна, учотчыцай Чачэрскага райаграпрамснаба, вучаніцай тынкоўшчыка-маляра Плюскай кааператыўнай дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі Пскоўскай вобласці, сакратаром-машыністкай, загадчыкам склада Чачэрскай міжраённай перасоўнай механізаванай калоны № 118, спецыялістам першай катэгорыі па дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама, інспектарам аддзела кадраў Чачэрскага раённага вытворчага аб’яднання “Сельгасхімія”.
З 2007 года дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Звязда” Чачэрскага раёна.
У 2013 годзе, у гаспадарцы пабудавана малочна-таварная ферма на 600 галоў. Па выніках працы за 2015 год ААТ “Звязда” занесена на Дошку гонару Гомельскай вобласці. У чэрвені прэзідэнт краіны падпісаў Указ “Аб занясенні на Рэспубліканскую Дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011-2015 гг і 2015 год”. За дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў сярод арганізацый сельскай гаспадаркі ААТ “Звязда” занесена на Рэспубліканскую Дошку гонару.
У абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2016 год ААТ “Звязда” была прызнана лідарам сярод сельскагаспадарчых арганізацый. Затым удзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе, дзе “Звязда” заняла ганаровае другое месца. Галіне Трыбунах ўручылі Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе абраная дэлегатам ад Чачэрскага раёна на Пяты Усебеларускі народны сход. Галіна Пятроўна за дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках працы за 2017 год удастоена звання “Лепшы кіраўнік” і занесена на Дошку гонару раёна. У 2018 годзе Г. П. Трыбунах удастоена дзяржаўнай узнагароды за заслугі ў развіцці заканадаўства і парламентарызму, а таксама значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны. Медаль і Ганаровую грамату Галіне Пятроўне ўручыў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на чарговым пасяджэнні сесіі 28 чэрвеня.
Высокае званне “Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна” прысвоена ў 2019 годзе.                                                                                                                                                                                                             У 2020 г.  Трыбунах Г.П., узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.                                                                                                                                                     У падзяку за міратворчую дзейнасць ад Фонда міру Трыбунах Г.П. узнагароджана памятным медалём “100 год Каммуністычнай партыі Беларусі і Беларускай СССР”.

Літаратура:
1.Асташкевіч, І. Святло чачэрскай “Звязды” : [аб ААТ “Звязда”] / Ірына Асташкевіч // Звязда. – 2017. – 9 жніўня. – С. 9.
2.Всё даётся только по труду : Галине Трибунах вручена медаль «Заслуженный миротворец» от Белорусского фонда мира // Чачэрсківеснік. – 2018. – №52. – 28 снежня. – С.2.
3.Галина Трибунах своим трудом прославляет малую родину : [Трибунах Г. П., директор ОАО «Звезда» удостоена государственной награды за заслуги в развитии законодательства и парламентаризма] // Чачэрсківеснік. – 2018. – №27. –6 ліпеня. – С.1.
4.Заворотная, Т. Избраны сенаторы от Гомельской области // Гомельская праўда. – 2016. – 15 верасня. – С. 2.
5.Люди дела и слова – наша гордость, района основа // Чачэрсківеснік. – 2018. – №12. – 23 сакавіка. – С.8-9.
6.Люди нас вдохновляющие // Чачэрсківеснік. – 2019. – №5. – 17 сакавіка. – С.8-9.
7.Малая родина – большое будущее. Чечерск/ [ автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.: В.Г.Дорошевич и др.; фото: О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С.55-56.
8.Михайлова, Н. Хороший результат на уровне страны / Н. Михайлова // Чачэрсківеснік. – 2017. – №26. – 30 чэрвеня. – С.3.
9.Список Почётных граждан Чечерска пополнился // Чачэрскі весн. – 2019. – № 38. – 20 верасня. – С.4.

 ХЛЕБАКАЗАЎ ПЁТР ПЯТРОВІЧ

  Нарадзіўся 25.08.1925 у в. Чабатовічы Буда-Кашалёўскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.  У 1947 г. закончыў Буда-Кашалёўскі тэхнікум па спецыяльнасці “лесавод”. З 1947-1959- ляснічы  Брынеўскага лясніцтва Петрыкаўскага лясгаса. З 1952-1959 гг.-дырэктар Лельчыцкага лясгаса.  З 16 снежня 1959 па 1997 гг. узначальваў Чачэрскі лясгас. Закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім.Кірава па спецыяльнасці “інжынер лясной гаспадаркі”. Вялікую ўвагу надаваў лесааднаўленчай рабоце. Толькі за 1960- 1999 гг. работнікі лясгаса пасадзілі маладога лесу на плошчы звыш 24 гектараў. Дасягнуты высокія паказчыкі лесавытворчасці. На базе лясгаса былі створаны цэхі па перапрацоўцы драўніны і выпуску тавараў народнага спажывання, якія працавалі з высокай эканамічнай і вытворчай эффектыўнасцю. У 1993 годзе Чачэрскі лясгас набыў статус спецлясгаса. Узнагароджаны двумя ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені (1957, 1985), адзінаццаццю медалямі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), двумя Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1981). Заслужаны лесавод Беларускай ССР. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна (1999).
Памёр 4 кастрычніка 2015 г.
Літаратура:
1. Заслужаны лесавод // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна.: Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.515-516, іл.
2. Ганаровыя грамадзяне Чачэрска // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл.-этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.122.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 143.
4. Чечерск // Доглотович,Б.Д. Почетные граждане белорусских городов.- Мн.:Беларусь, 2008.- С. 194.

 ЮЛЬСКІ МІХАІЛ КАНСТАНЦІНАВІЧ

                                                                                                                                            (1900-1979)
Нарадзіўся ў г.Чачэрску. У 1938 г. закончыў Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе. У 1939 г. быў  арыштаваны па справе Тухачэўскага і асуджаны на 10 год. У 1948 г. вярнуўся на радзіму  ў  Чачэрск, працаваў на пасадзе натарыуса. У 1958 рэабілітаваны, адноўлен у воінскім званні “маёр”. Удзельнік грамадзянскай вайны. З лютага 1919 г. у складзе Паўночнага, Заходняга і Туркестанскага    франтоў у якасці тэлеграфіста, загадчыка тэлефоннай станцыі і загадчыка     сувязі    62-га кавалерыйскага палка 11 кавалерыйскай дывізіі.
З 1954 па 1958 гг. працаваў тэхнікам- будаўніком Чачэрскага завода па вырабе масла і сухога малака, загадчыкам аддзела райвыканкама па будаўніцтву. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1967), медалямі.
За актыўны ўдзел у барацьбе з унутранай і знешняй контррэвалюцыяй у гады грамадзянскай вайны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Чачэрск “(1968).
 Літаратура:
1. Юльскі Михаіл Канстанцінавіч // Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна:Мн.:БЕЛТА, 2000. – С.127.
2. Ганаровыя грамадзяне Чачэрска // Чачэршчына, нам дадзеная лёсам… Мінулае і сучаснасць Чачэрскага краю: гіст.-культурны і фалькл. – этнагр. зб., прысвечаны 850-годдзю Чачэрска / пад агульнай рэд. У.І.Коваля, В.С.Новак. – Гомель.: ААТ Полеспечать, 2010. – С.123.
3. Малая родина – большое будущее. Чечерск / [автор текста, сост. Е.Л.Епишева; ред.кол.; В.Г.Дорошевич и др.; фото О.В.Белоусов, А.А.Герасименко, Ю.В.Ермоленко]. – Гомель: Гомельская праўда, 2014. – С. 143.
4. Чечерск // Доглотович,Б.Д. Почетные граждане белорусских городов.- Мн.:Беларусь, 2008.- С. 194.