Старонкі гісторыі Чачэршчыны.
Каляндар знамянальных, памятных дат і падзей на 2023 год
Прадмова
У распаўсюджванні гістарычных звестак аб тым ці іншым краі, людзях, якія яго праславілі, гарадах і вёсках, фабрыках і заводах, установах навукі, культуры, адукацыі важная роля належыць календарам знамянальных і памятных дат. Яны ўваходзяць у склад краязнаўчых рэкамендацыйных дапаможнікаў і прызначаны перш за ўсё бібліятэчным работнікам у дапамогу іх шматграннай краязнаўчай дзейнасці, работнікам сродкаў масавай інфармацыі і музеяў, якія займаюцца распаўсюджваннем краязнаўчых ведаў, а таксама усім, каго цікавіць гісторыя і сучаснасць роднага края. У інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Старонкі гісторыі Чачэршчыны”. “Каляндар знамянальных, памятных дат і падзей на 2023 год” уключаны даты найбольш значных падзей у гісторыі горада, раёна, юбілеі знакамітых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з краем. Пры складанні “Каляндара знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2023 год” выкарыстоўваліся каляндары знамянальных і памятных дат мінулых гадоў, даведачныя выданні, краязнаўчыя матэрыялы. Матэрыял распаложаны ў храналагічным парадку. Выключэнне састаўляюць толькі тыя матэрыялы, у якіх не устаноўлена дакладная дата (месяц і чысло). Такія матэрыялы размяшчаюцца ў пачатку каляндара ў раздзеле “Агульныя даты”. Каляндар будзе карысны бібліятэчным работнікам, настаўнікам, ідэалагічнаму актыву і ўсім, хто будзе планаваць сваю работу на 2023 год у краязнаўчым напрамку.
АГУЛЬНЫЯ ДАТЫ
540 – гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах вёскі Бабічы Нісімкавіцкага сельскага Савета (1483).
240 – гадоў з часу пабудовы (1783, па іншых крыніцах 1779) графам З.Р.Чарнышовым Чачэрскай Спаса — Праабражэнскай царквы, помніка архітэктуры класіцызму рэспубліканскага значэння. Пабудавана з цэглы. Большасць даследчыкаў схільны лічыць аўтарам Джакома Кварэнгі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыта, у пачатку 2000-х гадоў рэстаўрыравана, дзейнічае.
100 – гадоў з часу заснавання Бяляеўскай сельскай бібліятэкі (1923).
160 – гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах вёскі Асінаўка Меркулавіцкага сельскага Савета (1863).
85 – гадоў з часу заснавання ДУК “Гарадскі Дом культуры” (1938).
55 гадоў з часу заснавання ААТ «Отар» (1968).
75 – гадоў з часу арганізацыі Чачэрскага суда (1948).
45 – гадоў з часу заснавання (1978) Чачэрскага біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння. Створаны на тэрыторыі раёна для аховы, рацыянальнага выкарыстання і аднаўлення прыродных запасаў лекавых раслін (святаяннік, брусніцы, чарніцы, ландыш майскі і інш. Плошча 24,6 тыс. га. Аб’ект экалагічнага турызму.
25 – гадоў з часу падпісання Пагаднення аб культурным і эканамічным супрацоўніцтве Адміністрацыі Чачэрскага раёна з Адміністрацыяй Краснагорскага раёна Бранскай вобласці (1998).
Студзень
7 – 100 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Васіля Емельянавіча (7.01.1923 – 1998, в. Турышчавічы). Заслужаны настаўнік БССР (1970).
Люты
1 – 45 гадоў з часу заснавання ДУА «Санаторны яслі-сад №4 г.Чачэрска» (1978).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Бабічы (1943).
2 – 105 гадоў з дня нараджэння Гаўрылава Леаніда Рыгоравіча (2.02.1918, в.Бердыж – ліпень 1941 прапаў без вестак), беларускага паэта.
2 – 95 гадоў з дня нараджэння Курганскага Міхаіла Пятровіча (2.02.1928, в.Турышчавічы ). Заслужаны настаўнік БССР (1975).
6 – 80 гадоў з часу гібелі Ліліі Карастаянавай (17.05.1917 –06.02.1943). Карэспандэнт “Камсамольскай праўды”.
12 – 70 гадоў з дня нараджэння Гусакова Уладзіміра Рыгоравіча (12.02.1953, в. Батвінава), беларускага вучонага-эканаміста. З 15.10.2013 г. старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (2011).
23 – 55 гадоў з часу заснавання сельскагаспадарчага прадпрыемства «Батвінава» (1968). Заснаваны як калгас. З 2000 г. КСУП. Адміністрацыйны цэнтр у аграгарадку Батвінава.
Сакавік
80 – гадоў з часу стварэння 1-ай Гомельскай партызанскай брыгады (сакавік 1943).
8 – 95 гадоў з дня нараджэння Казловай Паліны Фёдараўны (н. 08.03.1928, в. Сідаравічы – 05.05.2014.). Герой Сацыялістычнай працы (1966) за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі.
26 – 70 гадоў з дня нараджэння Галубіцкай Любові Аляксандраўны (26.03.1953) Ганаровага грамадзяніна Чачэрскага раёна.
Чэрвень
17 – 80 гадоў з дня гібелі Рыгора Падабедава (1928, в. Сябровічы-17.06.1943, в. Рудня Барталамееўка). Піянер-герой, удзельнік партызанскага руху на Чачэршчыне.
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Зялёная Паляна (1943).
80 – гадоў з часу гібелі Кавалёва Івана Кірылавіча (12.06.1906, в.Бабічы – пачатак 1943). Адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў 1941-42 гг. Загінў у фашыстскіх засценках.
Жнівень
15 – 20 гадоў з часу заснавання ДУА «Чачэрскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» (2003).
80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Гаёк (1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Ключавы (1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Гудок (1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Покаць (жнівень – верасень 1941-1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Вазнясенскі (жнівень – верасень 1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Міхайлаўскі (жнівень – верасень 1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Бердыж (жнівень – верасень 1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Падлужжа (жнівень – верасень 1943).
Верасень
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Усціновіч Эммы Васільеўны (25.09.1933 – 19.09.2018) г. Чачэрск), беларускай пісьменніцы. Да некаторых яе вершаў напісана музыка.
26 – 27 – 80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Бяляеўка (1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Гарадоўка (1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Залессе (верасень – кастрычнік 1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Добрынь (верасень – кастрычнік 1943).
Кастрычнік
3 – 80 гадоў з дня гібелі Байкова Мікалая Сафронавіча (красавік 1920 в. Покаць – 3.10.1943 прапаў без вестак). Герой Савецкага Саюза (1943).
5 – 80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Новае Захарполле (1943).
14 – 80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Рэпішча (1943).
14 – 80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Заложжа (1943).
15 – 85 гадоў з дня нараджэння Курганскага Уладзіміра Пятровіча (н.15.10.1938, в.Турышчавічы) – кандыдата сельскагаспадарчых навук.
17 – 80 гадоў з часу прысваення звання Героя Савецкага Саюза (17.10.1943) Новікаву Ціту Парфёнавічу (31 марта 1907 г. в. Салтанаўка – 05.04.1974).
22 – 80 гадоў з дня нараджэння Плескачэўскага Юрыя Міхайлавіча (н.22.10.1943, в.Ніўкі)–вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм.
80 гадоў з часу трагедыі спаленай в. Валосавічы (1943).
80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Высокая Грыва (1943).
Лістапад
24 – 80 гадоў з часу трагедыі спаленага п. Прычалесня (1943).
25 – гадоў з часу заснавання (17.11.1998) Дарожнага эксплуатацыйнага ўпраўлення № 46.
27 – 80 гадоў з дня вызвалення Чачэрскага раёна ад нямецка -фашысцкіх захопнікаў (27.11.1943).
28 – 35 гадоў з часу заснавання ДУА «Яслі-сад № 5 г.Чачэрска» (1988).
Снежань
8 – 80 гадоў з дня гібелі Круглікава Мікіты Конанавіча (н.19.05.1914, в. Залессе — 08.12.1943, загінуў у Жытомірскай вобласці). Герой Савецкага Саюза (1944).
22– 65 гадоў з часу пабудовы (1958) Чачэрскага РЭС філіяла «Жлобінскія ЭС» РУП «Гомельэнерга».
ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ І ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ ЧАЧЭРШЧЫНЫ Ў 2022 ГОДЗЕ
У інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Каляндар знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2022 год” уключаны даты найбольш значных падзей у гісторыі горада, раёна, юбілеі знакамітых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з краем.
Матэрыял распаложаны ў храналагічным парадку.
Пры складанні ”Каляндара знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2022 год” выкарыстоўваліся каляндары знамянальных і памятных дат мінулых гадоў, даведачныя выданні, краязнаўчыя матэрыялы.
Каляндар дапаможа бібліятэчным работнікам, настаўнікам, ідэалагічнаму актыву і ўсім, хто будзе планаваць сваю работу на 2022 год у краязнаўчым напрамку.
АГУЛЬНЫЯ ДАТЫ
300 гадоў з дня нараджэння Чарнышова Захара Рыгоравіча (1722 — 29.08.1784), першага намесніка г.Чачэрска, графа, генерал -фельдмаршала.
180 гадоў з часу адкрыцця Чачэрскага царкоўна — прыхадскога вучылішча (1842).
155 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай установы адукацыі “Меркулавіцкая сярэдняя школа Чачэрскага раёна” (1867).
120 гадоў з дня нараджэння Кагана Якава Навумавіча (1902), дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца г. Чачэрска.
100 гадоў з часу стварэння філіяла “Бабіцкая сельская бібліятэка” (1922) Дзяржаўнай установы культуры “Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка”.
100 гадоў з часу стварэння філіяла “Сідаравіцкая сельская бібліятэка” (1922) Дзяржаўнай установы культуры “Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка”.
100 гадоў з часу стварэння Чачэрскага раённага аддзела унутраных спраў (1922).
100 гадоў з часу стварэння Цэнтра банкаўскіх паслуг №327 г. Чачэрска (1922) філіяла №300 Гомельскага абласнога кіравання ААГ “АСБ Беларусбанк”.
100 гадоў з часу стварэння Пракуратуры Чачэрскага раёна (1922).
95 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Чачэрска” (1927).
90 гадоў з часу стварэння філіяла “Нісімкавіцкая сельская бібліятэка” (1932) Дзяржаўнай установы культуры “Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка”.
85 гадоў з дня нараджэння Вінцэўскай Елізаветы Міхайлаўны (1932), заслужанай настаўніцы Беларусі, ураджэнкі г.Чачэрска.
85 гадоў з часу адкрыцця РДПТУП прадпрыемства “Надзея” (1937).
85 гадоў з часу арганізацыі філіяла “Чачэрскі” ААГ “Гомельскі вінаробчы завод” (1937).
75 гадоў з дня нараджэння Серагова Уладзіміра Еўлампіевіча (1947), спартсмена, ураджэнца г. Чачэрска.
70 гадоў з дня нараджэння Старавойтава Віктара Сямёнавіча (1952), вучонага, ураджэнца г. Чачэрска.
65 гадоў з часу стварэння філіяла Чачэрскае дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №115 (1957) камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд”.
55 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай установы культуры “Дзіцячая школа мастацтваў г. Чачэрска” (1967).
55 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г.Чачэрска» (1967).
50 гадоў з часу заснавання народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля народнага танца, музыкі і песні “Лёс” (1972), створанага пры Бабіцкім сельскім клубе. З 1990 г. мае ганаровае званне народнага.
50 гадоў з часу заснавання (1972) Меркулавіцкага народнага фальклорнага калектыву “Меркулавіцкія вячоркі” сельскага Дома культуры Чачэрскага раёна. З 1993 г. — народны.
45 гадоў з часу адкрыцця установы адукацыі “Чачэрскі дзяржаўны прафесійны ліцэй” (1977).
45 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай ўстановы “Чачэрская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”(1977).
35 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай установы адукацыі “Сідаравіцкі яслі-сад-базавая школа Чачэрскага раёна” (1987)
15 гадоў з часу адкрыцця Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Чачэрска”(2007).
СТУДЗЕНЬ
7 — 95 гадоў з дня нараджэння Саўчанка Васіля Емельянавіча (1927), заслужанага настаўніка БССР, ураджэнца в. Турышчавічы.
17 — 90 гадоў з дня нараджэння Сасноўскага Дзмітрыя Адамавіча (1932), вучонага, кандыдата тэхнічных навук (1970), дацэнта (1972). Аўтара больш за 20 навуковых прац і 18 вынаходніцтваў, ураджэнца в. Палессе.
20 – 40 гадоў з дня нараджэння Камісарава Віктара Уладзіміравіча (1982), кандыдата тэхнічных навук (2008), дацэнта (1913), ураджэнца в. Палессе.
ЛЮТЫ
18 — 40 гадоў з дня нараджэння Яцевіч Наталлі Уладзіміраўны (1982), кандыдата эканамічных навук (2010 г), дацэнта, аўтара больш за 50 навуковых і вучэбна-метадычных работ, ураджэнкі г.Чачэрска.
23 — 80 гадоў з дня нараджэння Болсуна Міхаіла Міхайлавіча (1942), члена Саюза журналістаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта-земляка, ураджэнца в. Балсуны. Аўтара зборнікаў “Яблыня ў фаце” (2004), “Там, дзе задумлівы Сож” (2006), “Спатканне з поўняй”, “Далоні цёплыя зямлі” (2009), “Роднае, блізкае” (2016).
23 — 70 гадоў з дня нараджэння Болсуна Пятра Леанідавіча (1952), вучонага, ураджэнца в. Балсуны.
САКАВІК
3 — 75 гадоў з дня нараджэння Буланава Леаніда Васільевіча (1947), спартсмена, ураджэнца г. Чачэрск.
31 – 115 гадоў з дня нараджэння Новікава Ціта Парфёнавіча (1907-5.03.1974), ураджэнца в. Салтанаўка, Героя Савецкага Саюза (1943).
КРАСАВІК
9 — 70 гадоў з дня нараджэння Марозавай Святланы Васільеўны (09.04.1952 — 08.07.2009), аўтара слоў гімна г. Чачэрска.
26 — 85 гадоў з дня нараджэння Кандрацьева Віктара Мікалаевіча (1937, в. Глыбочыца), беларускага вучонага ў галіне механізацыі меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, доктара тэхнічных навук (1995), прафесара (1999), акадэміка Міжнароднай акадэміі экалогіі і прыродакарыстання (г. Масква, 1995), заслужанага вынаходніка Беларусі (1979).
МАЙ
10 – 85 гадоў з дня нараджэння Пернікава Мікалая Сяргеевіча (1937 — 1999), кандыдата ваенных навук, дацэнта, прафесара, ураджэнца г. Чачэрска.
14 – 70 гадоў з дня нараджэння Кандраценка Мікалая Мікалаевіча (1952), спартсмена, ураджэнца в. Каменка.
28 – 105 гадоў з дня нараджэння Карастаянавай Ліліі Аляксандраўны (1917 — 1943), удзельніцы партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пахавана ў г. Чачэрску. Яе імем названы вуліцы ў Мінску, Гомелі, Чачэрску.
ЧЭРВЕНЬ
9 – 65 гадоў з дня нараджэння Аксёнава Аляксандра Мікалаевіча (9.6.1957, в. Амелькоўшчына, Хойніцкага раёна. Закончыў Чачэрскую СШ № 2). Кандыдат гістарычных навук. Дацэнт. Працуе ў Гомельскім кааператыўным універсітэце.
15 – 50 гадоў з дня нараджэння Індзюкова Алега Мікалаевіча, спартсмена (1972), ураджэнца в. Сапрыкі.
ЛІПЕНЬ
15 – 105 гадоў з дня нараджэння Крэменя Маркса Аронавіча (1932-), вучонага, ураджэнца г.Чачэрска. З 1991 г. ён з’яўляецца галоўным навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі РБ. Напісана больш за 2000 навуковых прац. М.А.Крэмень з’яўляецца членам экспертнага савета ВАК РБ, членам спецыялізіраваных саветаў па абароне дысертацый пры БГУ, НІО Міністэрства адукацыі РБ.
ЖНІВЕНЬ
23 – 75 гадоў з дня нараджэння Драбышэўскай Інэсы Міхайлаўны (1947), дзяржаўнага дзеяча, ураджэнкі в. Дудзічы. Дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), члена Камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры і сацыяльнаму забеспячэнню, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Камісіі па сацыяльных пытаннях. Выдатнік аховы здароўя СССР.
ВЕРАСЕНЬ
9 – 130 гадоў з дня нараджэння Новікава Аляксандра Лявонцьевіча (1892-сакавік 1966), ураджэнца в. Сярэднія Малынічы. Прафесар (1932), доктар сельскагаспадарчых навук (1962).
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Буланава Леаніда Васільевіча (1932), ураджэнца г. Чачэрска, кандыдата тэхнічных навук (1974), дацэнта (1976).
25 – 85 гадоў з дня нараджэння Шкурынава Пятра Іванавіча (1937), ураджэнца пас. Новае Залессе. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1969). Аўтар каля 100 навуковых і навукова-папулярных прац.
ЛІСТАПАД
7 – 95 гадоў з дня нараджэння Саўчанка Мікалая Яўсеевіча (1922 — 12.06.2001), ураджэнца пас. Красны Дварэц, беларускага вучонага, дзяржаўнага дзеяча Рэспублікі Беларусь. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; чл. — кар. з 1969), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесара (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
СНЕЖАНЬ
7 – 105 гадоў з дня нараджэння Макарэнка Аляксея Міхайлавіча (7.12.1912, г. Чачэрск). Дацэнта, Ганаровага чыгуначнік (1955).
Складальнік: Калачова Ж.М., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ I ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ ЧАЧЭРШЧЫНЫ
У 2021 ГОДЗЕ
У інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне “Каляндар знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2021 год” уключаны даты найбольш значных падзей у гісторыі горада, раёна, юбілеі знакамітых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з краем.
Матэрыял распаложаны ў храналагічным парадку.
Пры складанні ”Каляндара знамянальных і памятных дат Чачэршчыны на 2021 год” выкарыстоўваліся каляндары знамянальных і памятных дат мінулых гадоў, даведачныя выданні, краязнаўчыя матэрыялы.
Каляндар дапаможа бібліятэчным работнікам, настаўнікам, ідэалагічнаму актыву і ўсім, хто будзе планаваць сваю работу на 2021 год у краязнаўчым напрамку.
Агульныя даты
510 год з часу атрымання граматы на Магдэбургскае права Чачэрска
85 год з дня нараджэння (1936) Тарасенка Мікалая Іванавіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в.Куклічы Чачэрскага раёна.
90 год з дня нараджэння (1931) Блатуна Пятра Фёдаравіча, былога старшыні Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта, ураджэнца в. Пажаркі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
120 год з дня нараджэння Дзедзіка Паўла Іванавіча (1901, в Свірыдавічы Рэчыцкана раёна -1985), аднаго з кіраўнікоў Чачэрскага партыйнага патрыятычнага падполля і партызанскага руху. Ганаровы грамадзянін г.Чачэрска (2004).
100 год з дня нараджэння Нікіціна Дзмітрыя Філімонавіча (1921-?), ураджэнца в.Слабодка Чачэрскага раёна, удзельніка Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945г.
95 год з часу адкрыцця (1926) К.М.Палікарповічам археалагічнага помніка “Бердыжская стаянка” каля в.Падлужжа Чачэрскага раёна.
40 год з часу заснавання (1981) народнага жаночага вакальнага ансамбля “Палесачка” Палескага Дома культуры Чачэрскага раёна. Званне народнага прысвоена ў 1991г.
110 год з часу стварэння Цэнтральнай раённай бібліятэкі (1910-1911)
95 год з часу стварэння Залескай сельскай бібліятэкі (1926)
100 год з часу стварэння Ленінскай сельскай бібліятэкі (1921)
90 год з часу стварэння Меркулавіцкай сельскай бібліятэкі (1931)
СТУДЗЕНЬ
2 — 65 год з дня нараджэння (1956) Пархоменка Валянціны Васільеўны, Заслужанай артысткі БССР, ураджэнкі в. Каменка Чачэрскага раёна.
30 – 80 год з дня нараджэння (30.01.1941) Друцкай Жанны Пятроўны, заслужанай артысткі Беларусі, члена Саюза тэатральных дзеячаў (1960), члена саюза кінематаграфістаў (1991), ураджэнкі г. Чачэрска. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу тэатральнага мастацтва. Працуе ў тэатры юнага гледача ў Мінску з 1963г.
ЛЮТЫ
15 — 100 год з дня нараджэння (1921 – 11.04.1999) Вярбовікава Міхаіла Ерамеевіча, удзельніка ВАВ, ваеннага дзеяча. Генерал-маёр. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Кутузава, ураджэнца вёскі Залессе Чачэрскага раёна.
16 – 55 год з дня нараджэння Пранкевіч Валянціны Васільеўны
(н.16.02.1966, в.Іванаўка Кармянскага раёна), паэтэссы. Жыве ў Чачэрску, працуе ў мясцовай газеце “Чачэрскі веснік”.
21 – 20 год з часу (21.02.2001), калі былі зарэгістраваны герб і сцяг г.Чачэрска і Чачэрскага раёна ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.
КРАСАВІК
27 — 70 год з дня нараджэння Башлакова Міхася (Міхаіла Захаравіча) (1951 в.Баштан Гомельскага раёна), беларускага пісьменніка, паэта, аўтара зборніка “Нетры”, які на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне (2005г.) атрымаў высокую ацэнку і ўвайшоў у лік ста лепшых кніг свету, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008г.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1988). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009).
ЧЭРВЕНЬ
12 — 115 год з дня нараджэння Кавалёва Івана Кірылавіча (12.06.1906-сакавік 1943 в.Бабічы Чачэрскага раёна), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля. Быў ілжыва абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. Як сцвярджаюць падпольшчыкі, закатаваны і спалены ў Трасцянцы. Рэабілітаваны ў 1990г. Яго імем у Мінску названа вуліца і ўстанаўлена мемарыяльная дошка на доме №43, на якой напісана “Вуліца названа ў гонар аднаго з кіраўнікоў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны Івана Кірылавіча Кавалёва”.
ЛІПЕНЬ
7- 35 год з дня нараджэння (1986) Міхалковай Надзеі Міхайлаўны, майстра спорту па вольнай барацьбе, ураджэнкі г.Чачэрска.
КАСТРЫЧНІК
7 – 85 год з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Емельянавіча (7.10.1936), беларускага фізіка і педагога. З 1967г. працаваў у БелДУТ, ураджэнца в.Турышчавічы Чачэрскага раёна.
23 — 75 год з дня нараджэння Корхавай- Лаўрыновіч Людмілы Канстанцінаўны (1946, в.Салтанаўка Чачэрскага раёна). Нарадная артыстка БССР (1999). З 1968 г. працуе ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.
ЛІСТАПАД
15 — 70 год з дня нараджэння (1951) Беркава Мікалая Андрээвіча, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, ураджэнца в.Палессе Чачэрскага раёна.
15 – 85 год з дня нараджэння (1936) Тарасенка Мікалая Іванавіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в.Куклічы Чачэрскага раёна.
СНЕЖАНЬ
8 — 95 год з часу заснавання (8.12.1926) Чачэрскага раёна ў складзе Гомельскай акругі. Складаецца з 125 сельскіх населеных пунктаў.